ГРОДНА
Аўторак,
29 красавіка 2025 года |
З ружанцам абараняць сям’ю

Малады Касцёл у Беларусі павінен “паста-віць” на развіццё сямей і іх духоўную апеку. Менавіта праз супрацоўніцтва сям’і з Касцёлам і дзяржавай мы паклапоцімся аб добрай будучыні нашага Касцёла і ўсёй краіны. Кветкай жыцця Касцёла могуць стаць сем’і, якія на першае месца ставяць хрысціянскія каштоўнасці, любоў да Бога і адзін да аднаго. †
Аб гэтым прыгадаў таксама папа Францішак падчас свайго візіту ў Філадэльфію: “Для Касцёла сям’я – гэта, перш за ўсё, не нагода для страхаў, а хутчэй радаснае пацвярджэнне Божага бласлаўлення для справы стварэння. Кожны дзень ва ўсім свеце Касцёл можа цешыцца Божым дарам такога мноства сем’яў, якія нават сярод цяжкіх выпрабаванняў застаюцца вернымі сваім абяцанням і захоўваюць веру!”.
Жыццё сям’і напэўна будзе ўданым і пабласлаўлёным тады, калі яе члены паспрабуюць разам стаць на калені, каб памаліцца. У кастрычніку гэты просты ружанцовы жэст зробіць сямейнае жыццё больш шчаслівым, а сужэнцаў, бацькоў і дзяцей навучыць цешыцца жыццём. Сёння можна сустрэць усё больш сем’яў, якія спрабуюць даручыць сваё жыццё Богу і не расчароўваюцца. Нягледзячы на розныя надзённыя цяжкасці, духоўны фундамент такіх сем’яў моцны і пабласлаўлёны Богам. Вельмі добра сказаў Папа падчас св. Імшы на заканчэнне VIII Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі 27 верасня бягучага года: “Кожны, хто хоча ўвесці ў гэты свет сям’ю, якая вучыць дзяцей натхняцца кожным жэстам, што імкнецца да перамогі над злом, сям’ю, якая паказвае, што Дух Святы жыве і дзейнічае, – атрымае нашу ўдзячнасць і наша прызнанне. Незалежна ад таго, якая гэта сям’я, народ, рэгіён ці рэлігійная прыналежнасць!”.
Біскупы, Касцёл, абараняйце сям’ю! Няхай кожны з нас з ружанцам у руцэ абараняе нашыя сем’і, хрысціянскія каштоўнасці, якія павінны быць упісаны ў сямейнае жыццё. Няхай па прыкладзе Святой Сям’і з Назарэта будуць асвечаны сем’і ў Беларусі, а праз сем’і таксама Касцёл.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 247 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.