ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня 2024 года |
На Святой Зямлі асвяцілі табліцы з надпісамі па-беларуску
26 верасня ў горадзе Эйн-Карэм на Святой Зямлі, радзіме св. Яна Хрысціцеля, прайшла ўрачыстая святая Імша для беларускіх пілігрымаў, падчас якой адбылося асвячэнне памятных табліц “Magnificat” і “Benedictus” з надпісамі на беларускай мове.
У літургіі прынялі ўдзел святары і каля 300 беларускіх вернікаў, якія прыбылі на Святую Зямлю адмыслова з гэтай нагоды.
Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, у ёй удзельнічалі таксама дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Мітрапаліт адзначыў, што цэлебруе гэтую Імшу ў інтэнцыі Беларусі, каб “наш народ будаваў сваю будучыню на нязменных хрысціянскіх каштоўнасцях”.
У сваёй гаміліі арцыбіскуп нагадаў пра сустрэчу Марыі і Альжбеты і падкрэсліў асаблівасць іх сустрэчы. “Божы Провід прывёў нас на месца, дзе адбылася сустрэча дзвюх бласлаўлёных жанчын – Марыі і Альжбеты. Альжбета назвала Марыю бласлаўлёнай, бо яна паверыла Богу. Марыя ў сваю чаргу ў адказ праспявала свой славуты гімн «Magnificat», які часта называюць «Песняй Марыі»”, – адзначыў іерарх. †

Як дадаў арцыпастыр, словы гімну Марыі маюць “рэвалюцыйны характар”: “Яны – сапраўдная бомба, якая пераварочвае прынятыя ў свеце каштоўнасці з ног на галаву, асабліва калі браць пад увагу культурны, рэлігійны, палітычны і сацыяльны кантэкст таго часу”.
Іерарх заклікаў да “духоўнай рэвалюцыі” ў сваім сэрцы, каб па прыкладзе Марыі быць верным Богу.
Падчас асвячэння табліцы “Magnificat” іерархі па чарзе, укленчыўшы, ушанавалі ўсталяваную табліцу. Табліца з тэкстам “Magnificat” на беларускай мове дапоўніла “сям’ю табліц” у гэтым месцы, у ліку якіх, напрыклад, нават мова Мазамбіка і Нігерыі, тамільская і галійская мовы і г.д.
Асаблівая падзяка была выказана спонсару – Віктару Обуху, католіку, які дапамог са сродкамі на ўсталяванне гэтых табліц на Святой Зямлі.
“Я вельмі ўсхваляваны сёння, але і шчаслівы адначасова, – адзначыў Віктар Обух. – У Беларусі ёсць людзі, якія вераць у Бога і з’яўляюцца сапраўднымі сведкамі веры. Гэта вельмі важна”.
Таксама да пілігрымаў звярнуўся віцэ-кусташ Кустодыі Святой Зямлі з ордэна францішканцаў. “Святыя месцы маюць вельмі вялікую вартасць, калі тыя, хто іх наведвае, робяць гэта з малітвай, – адзначыў манах францішканец. – Гэтыя табліцы не служаць для дэкарацыі, яны сведчаць аб веры і вернасці беларускага народа з Паўсюднаму Касцёлу. Застаючыся тут, яны будуць сведчыць пра вашу прысутнасць”.
Спеў “Магутны Божа”, які напрыканцы Імшы праспявалі пілігрымы, па праву лічыцца адмысловым гімнам беларускіх хрысціян. Кожнае слова з песні вяртае чалавека да яго радзімы – Беларусі. Простыя і ў той жа час знаёмыя кожнаму з дзяцінства словы – пра лусту хлеба, жытнёвыя нівы, штодзённую працу, веліч веры, праўду і прышласць... Калі спяваеш гэты спеў за мяжой, і асабліва на Святой Зямлі, у памяці абавязкова ўсплываюць вобразы Радзімы, матуліных вачэй, свежага хлеба, водару роднай зямлі. Прыгадваеш мінулае Беларусі, часы атэізму, веруючых беларусаў, якія рызыкавалі сваім жыццём, але не выракліся галоўнага – сваёй веры.
Пасля святой Імшы іерархі разам з вернікамі прайшлі ў працэсіі да месца, дзе стаяў дом Захарыі, каб асвяціць табліцу “Benedictus”. Супольны Ружанец у дарозе дадаваў пілігрымам духоўных сіл.
Перад урачыстым асвячэннем арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што табліца з гімнам “Benedictus” будзе прыгадваць усім наведвальнікам гэтага месца, што Бог таксама жыве і ў Беларусі. “Калі я асвячаў гэтыя табліцы, мяне ахопліваў гонар за наш народ, – распавёў пасля ў каментарыі для Catholic.by Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. – У сэрцы я адчуваў бязмерную ўдзячнасць Богу за тое, што Ён даў нашаму Касцёлу ажыць”.
Прыгадваючы момант спеву “Магутны Божа”, арцыпастыр дадаў: “Сумесны спеў гімну стаў пацвярджэннем таго, што пілігрымка была нацыянальнай, што яна мае вялікае значэнне. Адчуваўся гонар за наш Касцёл і краіну. Гэта было бачна на тварах людзей”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.