ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка 2024 года |
“Альфа” запрашае на ўік-энд са Святым Духам
З 9 верасня ў пабрыгіцкім касцёле распачаўся курс “Альфа”. Першы занятак наведала 30 чалавек ва ўзросце 17–75 гадоў.
Што гэта за курс, і хто можа яго наведваць?
“Альфа” – гэта цыкл размоў пра хрысціянства, адкрыты для людзей усіх веравызнанняў. Курс распрацаваны яшчэ ў канцы 1970-х гадоў вікарыем касцёла Святой Тройцы ў Лондане. Сёння праграма “Альфы” складаецца з 10-15 тэм і выезду на “ўік-энд са Святым Духам”.
Уводная тэма гучыць як “Хрысціянства:
сумна, ілжыва, не важна”.
У праграме кожнай сустрэчы – вячэра, выклад тэмы і свабодная дыскусія папытаннях, якія цікавяць удзельнікаў.
Курс не служыць заменай катэхезы. Гэта хутчэй частка агульнай праграмы па катэхізацыі і евангелізацыі.
Перавага курса заключаецца ў тым, што ён дазваляе людзям абмеркаваць духоўныя пытанні ў нефармальнай абстаноўцы.
Гэта ўнікальная магчымасць падзяліцца ўласнымі думкамі, вопытам і выслухаць меркаванні розных цікавых людзей. †

У Гродне курс “Альфа” ўпершыню правялі 2 гады таму маладыя католікі з Варшавы. За гэты час курс скончыла каля 80 чалавек. У дадзены момант распачынаецца набор на 4 курс. Заняткі праводзіць група лідэраў пад кіраўніцтвам ксяндза Антонія Грэмзы.
“Я радуюся, калі бачу ў людзях ажыўленне веры, – зазначае ксёндз Антоній. – Бо вера – гэта не нешта сумнае, закасцянелае, але жывое. І вельмі важна, каб людзі запальваліся гэтай жывой верай”.
Да знаёмства з “Альфай” я перажывала духоўны крызіс. Мне не ставала адзін раз на тыдзень наведваць касцёл. Хацелася дзяліцца вопытам сваёй веры з іншымі. І менавіта ў гэты час я пазнаёмілася з курсам “Альфа”. Пасля яго ў маім жыцці адбыліся перамены. Цяпер я разумею, што калі шмат часу аддаю Богу, Ён дапамагае мне лепш арганізаваць гэты час. Не думаю пра свае праблемы, а прыслухоўваюся да іншых людзей, якім магу быць патрэбнай. Давяраю Богу, аддаю Яму ў рукі ўсё маё жыццё.
На “Альфу” мяне запрасілі знаёмыя жанчыны. На першым занятку я вырашыла, што гэта не для мяне і адмовілася ад курсу. Але зноў жа па запрашэнні прыйшла на апошні занятак і ўбачыла, якія ўсе шчаслівыя. Тут я зразумела, што нешта прайшло міма мяне і запісалася на наступны курс. Пасля кожнага занятку я атрымлівала душэўны супакой. Маё сэрца адкрылася на Бога. Сцёрся ўвесь негатыў, я стала бачыць добрыя бакі жыцця. У мяне з’явіліся сілы. Працу я стала выконваць з лёгкасцю, адчуваючы не стомленасць, а шчасце. Дзякуй “Альфе”!
Пра курс “Альфа” я даведалася выпадкова. Сам Гасподзь паклікаў! Мы з сяброўкай ходзім у “Карытас” рабіць фігуркі Марыі. Чарговы раз сабраліся папрацаваць, але штосьці не задалося. І каб вечар не прапаў, сяброўка прапанавала пайсці на сустрэчу душпастарства моладзі “ОPEN”. А там якраз праходзіў арганізацыйны сход лідэраў “Альфы”. У выніку прайшла ўвесь курс з вялікім задавальненнем. Пасля адной з лекцый злавіла сябе на думцы, што не павінна была кідаць медуніверсітэт. Так захацелася з кімсьці падзяліцца! У “Альфе” мяне выслухалі. Я зразумела, што здзейсніла ў сваім жыцці вялікую памылку.
Любому чалавеку, у якога назбіраліся пытанні да Бога ці пра Бога, я раю прайсці курс “Альфа”. Ці то дасведчаная ў пытаннях веры пенсіянерка, ці то тынэйджар, які знахо- дзіцца ў пошуку. Кожны чалавек можа адкрыць сябе “новага” або шмат новага ў сабе. Асабіста мяне ў гэтым курсе ўразіла яго прастата, свабода і дэмакратычнасць. Сярод удзельнікаў адчуваеш сябе ў вялікай роднай сям’і.
Пра курс “Альфа” я даведалася ад жанчыны з малітоўнай групы, у якую мы разам уваходзім. Першы занятак, скажу шчыра, мне не спадабаўся. Але ўсё ж вырашыла вярнуцца яшчэ раз. І не пашкадавала. У мяне з’явілася пачуццё, што я знайшла любоў, якую шукала ўсё жыццё! Падчас заступніцкай малітвы я атрымала дар прабачэння. Праз 26 гадоў сумеснага жыцця ў нас з мужам наладзіліся адносіны. Я пачала разумець тэксты Бібліі. Цяпер кожны раз, калі адкрываю Пісанне, разумею, што Бог хоча мне сказаць.
Курс “Альфа” праходзіць у пабрыгіцкім касцёле кожную сераду на працягу 12 тыдняў. Сустрэчы адкрыты для ўсіх жадаючых. Заняткі распачынаюцца ў 19.00

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 81 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.