ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (56)

Варта ведаць

 Транссексуалы не могуць быць хроснымі бацькамі. Такую пастанову выдала Кангрэгацыя веравучэння. У дакуменце гаворыцца, што транссексуалы публічна дэманструюць паводзіны, якія супярэчаць маральным патрабаванням вырашэння ўласнай праблемы палавой прыналежнасць у адпаведнасці з праўдай аб уласным поле. Таму яны не могуць быць дапушчаны да выканання функцыі хроснага бацькі або маці. Разам з тым падкрэсліваецца, што гэта не праява дыскрымінацыі, а прызнанне аб’ектыўнай адсутнасці перадумоў, якія па прыродзе неабходны, каб узяць на сябе адказнасць настаўляць ахрышчанага ў правілах хрысціянскага жыцця.
   
    Упершыню ў гісторыі Папскага ўніверсітэта ў Саламанцы пасаду рэктара заняў свецкі чалавек, прытым жанчына. Прафесар Мірыям Картэс – спецыяліст па кананічным праве і маці чацвярых дзяцей. У 1998 годзе ёю быў абаронены дактарат. Картэс – першая свецкая асоба і першая жанчына, якая стала дэканам факультэта кананічнага права (2004–2010 гг.). Была таксама першай жанчынай, якая выконвала функцыі генеральнага сакратара ўніверсітэта (2011–2013 гг.). Згодна з правіламі навучальнай установы, кандыдатуру прафесара на пасаду рэктара прадставілі Пастаяннаму Савету епіскапата Іспаніі, у чыім падпарадкаванні знаходзіцца ўніверсітэт. Атрымаўшы пазітыўны водгук навучальнай установы, Кангрэгацыя каталіцкай адукацыі прызначыла прафесара Картэс рэктарам Папскага ўніверсітэта ў Саламанцы. 

   •  Папа Францішак спрасціў працэс прызнання шлюбу несапраўдным. У пачатку верасня ў Ватыкане былі апублікаваны і прадстаўлены два Motu proprio: “Mitis Iudex Dominus Iesus”, які датычыць змен у Кодэксе кананічнага права, і “Mitis et misericors Iesus” адносна змен у Кодэксе канонаў усходніх Цэркваў. Адным з новаўвядзенняў стала магчымасць правядзення так званага “кароткага працэсу”, калі несапраўднасць шлюбу пацвярджаецца відавочнымі аргументамі і ў суд звяртаюцца абодва бакі. Канчатковае рашэнне ў такіх справах можа выносіць сам дыяцэзіяльны біскуп. Для прызнання несапраўднасці шлюбу будзе дастаткова рашэння суда першай інстанцыі. Новаўвядзенні закліканы садзейнічаць не прызнанню несапраўднасці шлюбаў, але паскарэнню працэсаў.
     
    Копцкі міліярдэр Нагіб Савірыс з Егіпта хоча купіць незаселены востраў і пасяліць на ім сірыйскіх бежанцаў. Савірыс заявіў, што хоча ахінуць апекай 100-200 тысяч чалавек і падлічыў, што гэта каштавала б сотні мільёнаў еўра. За гэтыя грошы ён хацеў бы пабудаваць ім часовыя дамы і порт. Міліярдэр плануе забяспечыць там працай усіх бежанцаў, якія пабудуюць школу, шпіталь і супермаркеты. Іншыя могуць працаваць у сельскай гаспадарцы. Савірыс з’яўляецца генеральным дырэктарам тэлекамунікацыйнай кампаніі. У 1960-я гады яго бацька быў экспрапрыяваны і сям’я пераехала ў Лівію.
     
     У гэтым годзе ў духоўныя семінарыі ў Польшчы было прынята 725 новых семінарыстаў, і набор яшчэ працягваецца. У дыяцэзіяльныя семінарыі звярнуліся на дадзены момант каля 520-ці кандыдатаў, а ў манаскіх семінарыях святарскую фармацыю распачнуць больш за 205 маладых манахаў. Усяго разам у Польшчы на сённяшні дзень на ўсіх курсах каля 3600 клерыкаў. Год таму іх было 3850, у тым ліку 804 на першым курсе.

credo-ua.org; katolik.ru; niedziela.pl, gosc.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.