ГРОДНА
Чацвер,
28 верасня 2023 года |
Варта ведаць (56)
• Транссексуалы не могуць быць хроснымі бацькамі. Такую пастанову выдала Кангрэгацыя веравучэння. У дакуменце гаворыцца, што транссексуалы публічна дэманструюць паводзіны, якія супярэчаць маральным патрабаванням вырашэння ўласнай праблемы палавой прыналежнасць у адпаведнасці з праўдай аб уласным поле. Таму яны не могуць быць дапушчаны да выканання функцыі хроснага бацькі або маці. Разам з тым падкрэсліваецца, што гэта не праява дыскрымінацыі, а прызнанне аб’ектыўнай адсутнасці перадумоў, якія па прыродзе неабходны, каб узяць на сябе адказнасць настаўляць ахрышчанага ў правілах хрысціянскага жыцця.
• Упершыню ў гісторыі Папскага ўніверсітэта ў Саламанцы пасаду рэктара заняў свецкі чалавек, прытым жанчына. Прафесар Мірыям Картэс – спецыяліст па кананічным праве і маці чацвярых дзяцей. У 1998 годзе ёю быў абаронены дактарат. Картэс – першая свецкая асоба і першая жанчына, якая стала дэканам факультэта кананічнага права (2004–2010 гг.). Была таксама першай жанчынай, якая выконвала функцыі генеральнага сакратара ўніверсітэта (2011–2013 гг.). Згодна з правіламі навучальнай установы, кандыдатуру прафесара на пасаду рэктара прадставілі Пастаяннаму Савету епіскапата Іспаніі, у чыім падпарадкаванні знаходзіцца ўніверсітэт. Атрымаўшы пазітыўны водгук навучальнай установы, Кангрэгацыя каталіцкай адукацыі прызначыла прафесара Картэс рэктарам Папскага ўніверсітэта ў Саламанцы. †

• Папа Францішак спрасціў працэс прызнання шлюбу несапраўдным. У пачатку верасня ў Ватыкане былі апублікаваны і прадстаўлены два Motu proprio: “Mitis Iudex Dominus Iesus”, які датычыць змен у Кодэксе кананічнага права, і “Mitis et misericors Iesus” адносна змен у Кодэксе канонаў усходніх Цэркваў. Адным з новаўвядзенняў стала магчымасць правядзення так званага “кароткага працэсу”, калі несапраўднасць шлюбу пацвярджаецца відавочнымі аргументамі і ў суд звяртаюцца абодва бакі. Канчатковае рашэнне ў такіх справах можа выносіць сам дыяцэзіяльны біскуп. Для прызнання несапраўднасці шлюбу будзе дастаткова рашэння суда першай інстанцыі. Новаўвядзенні закліканы садзейнічаць не прызнанню несапраўднасці шлюбаў, але паскарэнню працэсаў.
• Копцкі міліярдэр Нагіб Савірыс з Егіпта хоча купіць незаселены востраў і пасяліць на ім сірыйскіх бежанцаў. Савірыс заявіў, што хоча ахінуць апекай 100-200 тысяч чалавек і падлічыў, што гэта каштавала б сотні мільёнаў еўра. За гэтыя грошы ён хацеў бы пабудаваць ім часовыя дамы і порт. Міліярдэр плануе забяспечыць там працай усіх бежанцаў, якія пабудуюць школу, шпіталь і супермаркеты. Іншыя могуць працаваць у сельскай гаспадарцы. Савірыс з’яўляецца генеральным дырэктарам тэлекамунікацыйнай кампаніі. У 1960-я гады яго бацька быў экспрапрыяваны і сям’я пераехала ў Лівію.
• У гэтым годзе ў духоўныя семінарыі ў Польшчы было прынята 725 новых семінарыстаў, і набор яшчэ працягваецца. У дыяцэзіяльныя семінарыі звярнуліся на дадзены момант каля 520-ці кандыдатаў, а ў манаскіх семінарыях святарскую фармацыю распачнуць больш за 205 маладых манахаў. Усяго разам у Польшчы на сённяшні дзень на ўсіх курсах каля 3600 клерыкаў. Год таму іх было 3850, у тым ліку 804 на першым курсе.
credo-ua.org; katolik.ru; niedziela.pl, gosc.pl
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 95 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.