ГРОДНА
Чацвер,
23 мая
2024 года
 

ХXVI Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Ян сказаў Езусу: “Настаўнік, мы бачылі чалавека, які ў імя Тваё выганяў злых духаў, і забаранялі яму, бо не хадзіў з намі”. Езус жа сказаў: “He забараняйце яму, бо ніхто, хто ўчыніў цуд у Маё імя, не зможа адразу пачаць зласловіць Мяне. Бо хто не супраць нас, той з намі. I хто напоіць вас кубкам вады ў імя таго, што вы Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, не страціць сваёй узнагароды. А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, таму лепш было б, каб павесілі яму на шыю млынавы камень і кінулі яго ў мора. Калі спакушае цябе рука твая, адсячы яе. Лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым з дзвюма рукамі ісці ў геену, у агонь непагасны. I калі нага твая цябе спакушае, адсячы яе. Лепш табе ўвайсці ў жыццё кульгавым, чым з дзвюма нагамі быць кінутым у геену. I калі вока тваё цябе спакушае, вырві яго. Лепш табе з адным вокам увайсці ў Валадарства Божае, чым, маючы два вокі, быць кінутым у геену, дзе чарвяк іх не памірае і агонь не гасне”.

Мк 9, 38–43, 45, 47–48


Таямніца і дзейсная моц
   Божая ласкавасць не пад­парад­коўваецца ніякім зямным правілам. На дар збаўлення ніхто не можа мець “манаполіі”. Таму што Божыя планы ў іх рэалізацыі перавышаюць чалавечае ўяўленне. Ніхто на зямлі, што датычыць Божых спраў, не можа сказаць: “Толькі я ў гэтым кампетэнтны” ці “Ніхто, акрамя мяне, гэтага не вырашыць”. Апосталы запамяталі ўрок з сённяшняга Евангелля, што Езус не толькі праз іх выяўляе сваю збаўчую моц. Магчыма, таму ў будучым яны не здзівяцца навернутаму Саўлу, які з фарысея стане для іх дзейсным таварышам у абвяшчэнні Евангелля.
    Дарэчы, яны даведаліся, якую ўвагу Езус надае дробязям: Ён не пакіне без узнагароды нават найменшага жэста добразычлівасці перад сваімі вучнямі.
    Але Ён і не пацерпіць амаральнасці, якіх-небудзь сітуацый, якія прыніжаюць годнасць чалавека і знішчаюць у ім вобраз Бога Стварыцеля. Перасцярогі Езуса – гэта не пагрозы. Яны, хутчэй, падкрэсліваюць веліч чалавека і выключнасць нашага прызначэння.
    Ён – для яе выратавання – выкарыстаў спосабы, якія пераўзыходзяць чалавечыя магчымасці. І Ён не хоча, каб хто-небудзь выраніў хаця б крышынку з Яго твору.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  223

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.