ГРОДНА
Нядзеля,
08 снежня 2024 года |
ХXV Нядзеля звычайная
З Eвангелля св. Марка
Езус і Яго вучні выйшлі і праходзілі праз Галілею, і Езус не хацеў, каб нехта ведаў. Бо вучыў сваіх вучняў і казаў ім, што Сын Чалавечы аддадзены будзе ў рукі людзей, і заб’юць Яго, і забіты ўваскрэсне праз тры дні. Але яны не разумелі гэтых слоў, а спытацца ў Яго баяліся.
Прыйшоў Ён у Кафарнаум і, калі быў у доме, спытаўся ў іх: “Пра што па дарозе вы разважалі?” Яны маўчалі, бо па дарозе разважалі паміж сабою, хто большы. Сеўшы, Ён паклікаў Дванаццаць і сказаў ім: “Калі хто хоча быць першым, няхай будзе з усіх апошнім і ўсіх слугою”. Потым узяў дзіця, паставіў сярод іх і, абняўшы яго, сказаў ім: “Хто прымае аднаго з такіх дзяцей у Маё імя, той Мяне прымае. A хто Мяне прымае, той не Мяне прымае, але таго, хто паслаў Мяне”. †

Мк 9, 30–37
Евангелічныя цяжкасці
Апісаная сцэна можа паслужыць прыкладам паражэння ў выхаваўчай галіне. Езус так шмат увагі прысвячаў сваім вучням! Яму было так патрэбна, каб яны зразумелі і, хаця б, сур’ёзна ўспрынялі пачутыя ад Яго словы! І што? Калі Ён абвясціў тое найважнейшае, што павінна было здарыцца ў Яго і іх жыцці, іх увага засяродзілася на чымсьці абсалютна супрацьлеглым. На прадвесце смерці свайго Настаўніка яны адрэагавалі спрэчкай. Адкуль такі адказ? Евангеліст запісаў: “Але яны не разумелі гэтых слоў, а спытацца ў Яго баяліся”. На шчасце, Езус разумеў іх і з цярплівасцю найлепшага Настаўніка спрабаваў ім далей растлумачыць свае збаўчыя планы. Гэта дзякуючы нясталасці Апосталаў і цярплівасці Езуса мы сёння чуем, што калі “хто хоча быць першым, няхай будзе з усіх апошнім і ўсіх слугою”. Пытанне застаецца адкрытым: ці мы сёння разумеем гэта?

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 24 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.