ГРОДНА
Пятніца,
19 ліпеня
2024 года
 

Ці сустрэў Ты Бога?

Слова рэдактара

 Некалькі дзён таму мне ў рукі трапіла кніга вядомага атэіста Андрэ Фросара, у якой ён апісвае, як сустрэў Бога. “Бог існуе. Я сустрэў Яго” – назва яго вядомай працы і адначасова вызнанне ўласнага навяртання. Што азначае гэтае сцверджанне? Як можна сустрэць Бога і які гэта Бог? Пра які род досведу ідзе гаворка? Ці здольны мы апісаць сваю сустрэчу з Богам? Я лічу, што гэтыя пытанні патрабуюць неадкладных адказаў. Ці лёгка нам будзе адказаць на іх?
    Сведчанне Андрэ не адзінае. Наадварот, гісторыя Касцёла прапануе нам мноства падобных прыкладаў – ад першых вучняў Хрыста, ад святога Паўла і яго дарогі навяртання ў Дамаск ажно да нашых дзён, праз усіх людзей, якія сустракаюцца з Хрыстом, бо і сёння такіх хапае. Сустрэць Хрыста можна на кожным жыццёвым шляху. Святы Аўгусцін сустрэў Яго пасля прачытання Евангелля і малітвы сваёй маці, святая сястра Фаустына – праз глыбокае сузіранне і сузіральнае жыццё, святы Антоній раздаў усё, што меў, і стаў пустэльнікам... Але ёсць таксама тыя, хто ўсё яшчэ сцвярджае, што Бога няма, што яны Яго не сустрэлі.
Веруючы чалавек павінен больш ад сябе патрабаваць. Ён павінен старацца жыць так, каб тыя, хто глядзіць на яго, бачылі ў ім Бога, каб праз гэтага чалавека яны маглі сустрэцца з Богам. Гэта нялёгкая задача, але такое трыванне з Богам ўзбагачае самога чалавека, надае правільны рытм яго жыццю і змяняе яго ў лепшы бок. Пасля сустрэчы з Панам чалавек адчувае сябе лепш, ён шчаслівы. А гледзячы на людзей, якія адыходзяць ад Бога ці яшчэ Яго не сустрэлі, можна заўважыць сумны лёс іх жыццёвай вандроўкі; гэта нібыта ўвесь час жыць з сумным тварам. Падчас свайго “даспявання” да сустрэчы з Панам кожны з нас будзе адчуваць вялікую патрэбу размовы і сустрэчы з Ім, прыгадваючы сабе пра тое, што Ён стварыў нас па сваім вобразе і падабенстве.
    Мы сустракаемся з Хрыстом штодзень. Жывы Бог прысутнічае ў сакамантах, праз сваё бласлаўленне Ён спадарожнічае нам у жыцці. Варта ўспомніць пра гэта і мець вочы і сэрца адкрытыя на сустрэчу з Панам у святых сакрамантах. Сакраментальнае жыццё заўсёды прыводзіць чалавека на сустрэчу з Богам. Мы можам таксама спаткаць і ўбачыць Яго ў іншых людзях. Таму не пройдзем з абыякавасцю міма таго, каму неабходна наша дапамога ці нават звычайная ўсмешка і простае пытанне “Як жыццё?”.
    А якой будзе гісторыя Тваёй сустрэчы з Хрыстом? У Цябе ёсць нагода і магчымасць сустрэць Яго на сваім жыццёвым шляху, не змарнуй іх. Каб сустрэць Бога, трэба мець адкрытае сэрца і вялікае жаданне.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  166

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.