ГРОДНА
Субота,
30 верасня 2023 года |
Ці сустрэў Ты Бога?

Сведчанне Андрэ не адзінае. Наадварот, гісторыя Касцёла прапануе нам мноства падобных прыкладаў – ад першых вучняў Хрыста, ад святога Паўла і яго дарогі навяртання ў Дамаск ажно да нашых дзён, праз усіх людзей, якія сустракаюцца з Хрыстом, бо і сёння такіх хапае. Сустрэць Хрыста можна на кожным жыццёвым шляху. Святы Аўгусцін сустрэў Яго пасля прачытання Евангелля і малітвы сваёй маці, святая сястра Фаустына – праз глыбокае сузіранне і сузіральнае жыццё, святы Антоній раздаў усё, што меў, і стаў пустэльнікам... Але ёсць таксама тыя, хто ўсё яшчэ сцвярджае, што Бога няма, што яны Яго не сустрэлі. †
Веруючы чалавек павінен больш ад сябе патрабаваць. Ён павінен старацца жыць так, каб тыя, хто глядзіць на яго, бачылі ў ім Бога, каб праз гэтага чалавека яны маглі сустрэцца з Богам. Гэта нялёгкая задача, але такое трыванне з Богам ўзбагачае самога чалавека, надае правільны рытм яго жыццю і змяняе яго ў лепшы бок. Пасля сустрэчы з Панам чалавек адчувае сябе лепш, ён шчаслівы. А гледзячы на людзей, якія адыходзяць ад Бога ці яшчэ Яго не сустрэлі, можна заўважыць сумны лёс іх жыццёвай вандроўкі; гэта нібыта ўвесь час жыць з сумным тварам. Падчас свайго “даспявання” да сустрэчы з Панам кожны з нас будзе адчуваць вялікую патрэбу размовы і сустрэчы з Ім, прыгадваючы сабе пра тое, што Ён стварыў нас па сваім вобразе і падабенстве.
Мы сустракаемся з Хрыстом штодзень. Жывы Бог прысутнічае ў сакамантах, праз сваё бласлаўленне Ён спадарожнічае нам у жыцці. Варта ўспомніць пра гэта і мець вочы і сэрца адкрытыя на сустрэчу з Панам у святых сакрамантах. Сакраментальнае жыццё заўсёды прыводзіць чалавека на сустрэчу з Богам. Мы можам таксама спаткаць і ўбачыць Яго ў іншых людзях. Таму не пройдзем з абыякавасцю міма таго, каму неабходна наша дапамога ці нават звычайная ўсмешка і простае пытанне “Як жыццё?”.
А якой будзе гісторыя Тваёй сустрэчы з Хрыстом? У Цябе ёсць нагода і магчымасць сустрэць Яго на сваім жыццёвым шляху, не змарнуй іх. Каб сустрэць Бога, трэба мець адкрытае сэрца і вялікае жаданне.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 93 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.