ГРОДНА
Субота,
12 ліпеня 2025 года |
Вы выбралі самы галоўны і правільны шлях у жыцці

Урачыстасці распачаліся супольнай святой Імшой пад кіраўніцтвам Яго Эксцэленцыі кс. б-па Аляксандра Кашкевіча ў канцэлебры з біскупам Юзафам. Гамілію прамовіў ксёндз рэктар семінарыі, накрэсліўшы партрэт будучага святара, які павінен прайсці ўсебаковую фармацыю: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і душпастарскую. Па словах Яго Магніфіцэнцыі, трэба звярнуць увагу перш за ўсё на сэрца, якое любіць Бога і людзей: “Патрэбна сэрца, якое любіць Бога, Касцёл і бліжніх. Езус паклікаў простых людзей, якія мелі вялікае сэрца і веру; на гэта трэба асабліва звярнуць увагу падчас семінарыйнай фармацыі”. †

Затым кс. прэфект Віталій Сідорка прачытаў кароткі даклад пра 25 гадоў існавання семінарыі, парог якой пераступіла 465 кандыдатаў, а скончыла больш за 200 выпускнікоў. Спадар д-р Эдмунд Ярмусік у сваёй інаугурацыйнай лекцыі падкрэсліў ролю каталіцкага Касцёла на Гродзеншчыне ў сучасным свеце. Ён таксама звярнуў увагу на вельмі важную ролю сям’і ў развіцці Касцёла, ролю сямейнага Касцёла, нашых дзядуль і бабуль, якія былі першымі настаўнікамі навукі аб Богу, а таксама пыгадаў пачаткі катэхізацыі пры касцёлах дыяцэзіі. Тыя часы – “часы кардынала Казіміра Свёнтка”, як сказаў спадар Ярмусік, – гэта часы ціхіх каталіцкіх герояў, пра якіх мы ведаем вельмі мала, але якія перадалі веру і абаранялі яе.
Урачыстасць упрыгожыў спеў Гродзенскай капэлы, пасля чаго надышоў вельмі важны момант для братоў з першага курса, якія з рук біскупа Аляксандра атрымалі залікоўкі і былі прыняты ў семінарыйную супольнасць. У гэтым годзе парог Альма-матэр пераступіла 6 алюмнаў. На заканчэнне ўрачыстасцей настаў момант падзякі і ўручэння спецыяльных дыпломаў ад семінарыі. Ксёндз рэктар разам з семінарыйнай супольнасцю прагнуў падзякаваць усім людзям добрай волі, тым, хто дапамагае семінарыі і клапоціцца аб яе развіцці. Сярод іх – прадстаўнікі свецкай улады, дырэкцыя ўніверсітэтаў і школ, дзяржаўных, касцёльных і манаскіх арганізацый, а таксама свецкія людзі. Сярод адзначаных варта прыгадаць спадара Рышарда Кацынэля, ганаровага будаўніка Беларусі, які стаяў ля вытокаў семінарыі і дапамагаў у будаўніцтве. Спадар Рышард, прымаючы падзяку, звярнуўся да алюмнаў семінарыі, а асабліва да братоў з першага курса: “Паверце мне, старэйшаму чалавеку: вы выбралі самы галоўны і правільны шлях у вашым жыцці. Важней за ўсё – вера, духоўны свет. Няма лепшага шляху, чым ваш. Аддайце сябе поўнасцю Богу і людзям”.
Апошнім да прысутных звярнуўся кс. бп Юзаф Станеўскі, які пажадаў, каб на пабернардынскім узгорку заўсёды была бачна духоўная семінарыя. “Божа, блаславі семінарыю ў Гродне, блаславі Беларусь”, – сказаў на заканчэнне іерарх. Ксёндз рэктар Раман абвясціў новы 2015/2016 навучальны год распачатым. “Віват, семінарыя! Віват, акадэмія!” – разнёсся гучны спеў з пабернардынскага ўзгорка.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 173 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.