ГРОДНА
Пятніца,
01 сакавіка
2024 года
 

6 верасня 2015 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Ёдзіку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца складаем букет найлепшых пажаданняў: мноства Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, неабходных сіл для рэалізацыі Вашых планаў і намераў, аптымізму, як мага больш адкрытых і шчырых людскіх сэрцаў, моцнага здароўя на доўгія гады, каб кожны дзень святарскай паслугі прыносіў радасць, задавальненне і добры плён. Шчыра дзякуем за вялікую працу ў нашай святыні, за Вашу дабрыню, клопат пра кожнага з нас, за прыемную атмасферу і лагодную ўсмешку. Няхай з Вамі заўсёды будзе Ваш Анёл-ахоўнік.
З павагай і ўдзячнасцю парафіяне з Цудзенішкаў
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Казімір Мурава! З нагоды 55-годдзя перасылаем Вам свае сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, добрых і верных людзей на Вашым шляху, душэўнага супакою, усмешкі, сапраўднай радасці. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус няхай будзе Вашым Сябрам, а Панна Марыя прытуляе Вас да свайго сэрдца. Няхай добры Бог разгорне над Вамі сваю няспынную апеку, а служэнне Богу і людзям прынясе задавальненне і шчодры плён. Шчасці Божа і 100 гадоў!
З удзячнасцю былыя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ёдзіку з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Хрыстос, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая няхай ахінае Вас сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць святарскую паслугу і нястомна адорвае сваімі дарамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю. Шчасці Божа!
З малітвай і павагай вернікі з пар. св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Цыбульскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, моцы і цярплівасці ў выкананні душпастарскіх абавязкаў. Няхай кожны дзень будзе напоўнены супакоем і Божым бласлаўленнем. Няхай добры і міласэрны Бог штодзённа Вас бласлаўляе, Маці Божая ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі і любові, Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач.
З малітвай і павагай вернікі з пар. св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, штодзённай радасці і сіл для далейшай святарскай працы. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за Вашу дабрыню, а Маці Божая няхай няспынна клапоціцца пра Вас, каб нішто не засмуціла Ваш твар. Жадаем таксама добрых і зычлівых людзей побач.
Былыя парафіяне з Зэльвы сем’і Трубей і Раманчук
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды Дня нараджэння і чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай нялёгкі святарскі шлях будзе ўзмоцнены сілай Святога Духа і прыносіць шчодры плён. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды мае Вас у сваёй апецы. Здароўе няхай будзе моцным, а сэрца радасным і адкрытым. Дзякуем бацькам за сына святара.
Парафіяльная рада і верныя парафіяне з касц. Беззаганнага Зачацця НПМ у мікрараёне Паўднёвы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Радзюку з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін. У гэты асаблівы дзень мы дзякуем Богу за дар Вашага жыцця. Зазнавайце толькі зычлівасць і любоў ад кожнага чалавека, якога сустрэнеце на сваім шляху. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус няхай будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца. Няхай высакароднае пакліканне і сеянне зярнят праўды Божай прынясе задавальненне ад выбару такой складанай і адказнай жыццёвай дарогі.
З дарам малітвы вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Айцу Каралю Бараноўскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца перасылаем пажаданні здароўя, шчасця, нязгаснага запалу веры і плённай працы на ніве Пана. Няхай міласэрны Бог і Дух Святы дадаюць Вам сіл і натхнення, а Найсвяцейшая Панна Марыя штодзённа адорвае пяшчотай і цеплынёй свайго сэрца. Жадаем рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, а таксама зычлівых людзей на святарскім шляху!
З малітвай і павагай парафіяне з Поразава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Грыцко з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем шмат Божых ласкаў і апекі Маці Божай. Няхай добры Анёл ахоўвае кожную хвіліну Вашага святарскага шляху. Пражывайце кожны момант так, каб потым успамінаць з радасцю. Вам і Вашай маме жадаем доўгіх гадоў жыцця. Дзякуем за добрыя адносіны да парафіян.
Вернікі з капл. Божай Міласэрнасці і сям’я Алены Чарняк
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пятру Вішнеўскаму з нагоды 50-годдзя перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, душэўнага супакою, цярплівасці ў святарскай паслузе. Няхай Беззаганная Марыя атуліць Вас сваёй мацярынскай апекай, а добры Бог адорыць сваімі ласкамі і айцоўскім бласлаўленнем на далейшыя гады жыцця. Няхай зычлівасць, шчырасць і давер з боку верных парафіян спадарожнічаюць Вам кожны дзень.
Парафіяне з Шылавічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем усіх Божых ласкаў, Божага бласлаўлення на кожны дзень, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, добрага здароўя на доўгія гады жыцця, сіл, стойкасці ў паслузе Богу і людзям, а таксама поспехаў ва ўсіх справах. Няхай промні з міласэрнага Сэрца Езуса заўсёды асвячаюць Ваш шлях, а побач будуць толькі добрыя і зычлівыя людзі.
З малітвай і павагай парафіяне з Міхалішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды надыходзячага Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе Вас у цяжкай і адказнай святарскай паслузе, Марыя, Маці святароў, няхай атуляе Вас сваім мацярынскім плашчом і дапамагае заўсёды і ўсюды, а побач няхай будуць добрыя людзі. Ад усяго сэрца дзякуем за дабрыню, адкрытасць на людзей, мудрыя парады і клопат пра нас і наш касцёл.
З малітвай і пашанай Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і верныя парафіяне з касц. БМ Ружанцовай у Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, сілы ў штодзённай душпастарскай працы, апекі Маці Божай і св. Заступніка, добрых людзей навокал і добрага плёну на Божай ніве. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны! Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Зэльвы
◊◊◊
Паважанаму Айцу Вальдэмару Слоту ў Дзень нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, шчодрых Божых ласкаў, радасці, спакойных дзён і здзяйснення ўсіх мар. Дзякуем Вам за малітву, добрае і чулае сэрца, а Богу – за тое, што паслаў Вас нам. Няхай Бог шчодра Вас узнагародзіць, а Маці Божая ахінае сваёй апекай.
Вернікі з пар. Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Я была ўдзельнікам XXIII Экуменічнай пешай пілігрымкі ў Вільню. На сваім шляху мы сустрэліся з вялікай сардэчнасцю гаспадароў, якія нас віталі. Асаблівую падзяку за вялікае сэрца і сапраўдную хрысціянскую міласэрнасць хочацца выказаць спадару Віктару Міхалоўскаму – дырэктару школы і інтэрната ў Радуні. Тое, якой апекай Спадар Віктар акружыў пілігрымаў, надоўга застанецца ў нашай памяці.
З удзячнасцю Марыя Грыка-Мянскоўская з сям’ёй

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  306

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.