ГРОДНА
Серада,
19 сакавіка 2025 года |
З каталіцкага друку (99)

паміж дзецьмі
У Мазамбіку адбыўся першы міжрэлігійны форум, мэтай якога было абмежаванне ў гэтай афрыканскай краіне з’явы заключэння шлюбаў паміж дзецьмі.
Сустрэча прайшла з удзелам 120-ці рэлігійных лідараў. Яго мэтай было наданне фармальнага выражэння дзеянням розных рэлігійных супольнасцей для выкаранення шлюбаў паміж дзецьмі.
Паводле рапарта UNICEF, у мінулым годзе ў Мазамбіку 48% дзяўчат выйшлі замуж да 18-гадовага ўзросту, а 18% – да 15-гадовага. З’ява заключэння шлюбаў паміж непаўналетнімі вядзе да цяжарнасці ў вельмі маладым узросце, што пагражае жыццю маці і дзіцяці. †

пакліканне да манаства
Вялікі крызіс пакліканняў да кансэкраванага жыцця сярод жанчын стаў адной з прычын зніжэння жыццядзейнасці Касцёла ў Ірландыі. Група дзяўчат пад назвай “Rise of the Roses” (“Паўстанне Руж”) вырашыла распаліць агонь пакліканняў сярод дзяўчат аднагодкаў.
Дзяўчаты з гэтай суполкі апошнія два месяцы падарожнічалі па ўсёй Ірландыі, арганізоўваючы сустрэчы і набажэнствы ў розных жаночых кляштарах. Молячыся разам з манахінямі розных харызмаў, яны хацелі паказаць прыгажосць дарогі за Хрыстом.

чырвоныя чаравікі
на дабрачыннасць
Бенедыкт XVI дасць старт кампаніі пад дэвізам “Мой абутак робіць дабро!”.
Вядома, што пара чырвоных скураных чаравікаў Папы на пенсіі будзе выкарыстана падчас дабрачыннай кампаніі ў канцы традыцыйных “Кольпінг-дзён” 20 верасня на сцэне Ноймаркт ў Кёльне. Падчас яе жыхароў Кёльна заклічуць да збору 15 тысяч пар абутку. Кампанія стане часткай дабрачыннага праекта, адрасатам якога з’яўляецца каардынацыйны цэнтр для дзяцей і моладзі ўсіх культур і рэлігій на тэрыторыі Кёльнскай архідыяцэзіі.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 288 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.