ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка 2024 года |
Варта ведаць (55)
• Сірыйскія святары заклікалі вернікаў да малітвы за заложнікаў групоўкі “Ісламская дзяржава”. Нядаўна паблізу горада Хомс злачынцамі было схоплена больш за 200 чалавек, 160 з якіх– хрысціяне. Жыхары краіны вельмі напалоханы. Многія задумваюцца аб тым, каб перабрацца ў больш бяспечныя гарады ці нават у іншыя краіны. Каталіцкая і праваслаўная Цэрквы Сірыі спрабуюць дапамагчы знайсці заложнікаў і супакоіць насельніцтва. Член Сірыйскай каталіцкай супольнасці Мар Мусы айцец Джыхад Юсуф выказаў надзею, што праз малітоўную падтрымку вернікаў сэрцы злачынцаў павінны напоўніцца міласэрнасцю.
• У пілігрымцы да Святых варот ватыканскай базілікі вернікі будуць прытрымлівацца спецыяльнага пешаходнага маршруту. Пра гэта заявіў арганізацыйны сакратарыят пазачарговага Юбілею Міласэрнасці. Маршрут будзе праходзіць ад Замка святога Анёла ўздоўж вуліцы Віа-дэла-Канчыліацыонэ, перасякаючы плошчы Пія XII і святога Пятра. Заяўкі на паломніцтва да Святых варот будуць прымацца праз інтэрнэт пачынаючы з кастрычніка. Па словах арганізатараў, такая сістэма дазволіць вернікам звесці чаканне да мінімуму і забяспечыць ім падчас пешага паломніцтва да Святых варот атмасферу малітвы і засяроджанасці.†

• У кастрычніку, адначасова з Сінодам па пытаннях сям’і, Папскі грыгарыянскі ўніверсітэт урачыста ўводзіць “Дыплом практычнага тэолага па справах сям’і”. Гэта новы адукацыйны курс, разлічаны на 25 студэнтаў. Ён распрацаваны спецыяльна для настаўнікаў і спецыялістаў у галіне шлюбу і сям’і. На працягу года курс прапануе разгледзець інстытут сям’і з розных бакоў: духоўнага, сацыяльнага, багаслоўскага і антрапалагічнага. Заняткі будуць праводзіць спецыялісты, якія прадставяць студэнтам сямейныя рэаліі, прааналізаваныя з дапамогай міждысцыплінарных метадаў і заснаваныя на вопыце сем’яў вернікаў.
• Дзяржаўны сакратарыят Ватыкана апублікаваў статыстычныя даныя за 2014 год. У кнізе, выдадзенай “Libreria Editrice Vaticana”, змяшчаецца мноства цікавых даных за мінулы год. Паводле іх, Кангрэгацыя па кананізацыі вяла расследаванне 58 выпадкаў ацалення, неабходных для распачацця працэсу вынясення да хвалы алтара. Папа Францішак пацвердзіў 17 дэкрэтаў аб цудоўным аздараўленні, прадстаўленых Кангрэгацыяй. У мінулым навучальным годзе 1086 чалавек з 54 краін свету атрымалі доступ да сакрэтных архіваў Ватыкана. Папская Рада “Cor Unum”, якая займаецца справамі дабрачыннасці ад імя Святога Айца, ахвяравала на дапамогу ахвярам розных катастроф 600 000 даляраў. На розныя дабрачынныя праекты ёй было пералічана 1,6 мільёна даляраў.
• Больш за 200 статыстаў шукае Асацыяцыя “Рафаэль”, якая з’яўляецца прадзюсарам фільма “Бог у Кракаве”. Запіс сцэн з ахвотнымі працягнецца да 11 верасня ўключна. “Гэта будзе фільм пра тое, што Бог дзейнічае і любіць чалавека такім, які ён ёсць, што Ён ніколі не мучыцца ў аказанні міласэрнасці”, – расказвае Дарыюш Рэгуцкі, рэжысёр і аўтар сцэнарыя фільма. Падрабязная інфармацыя даступна на інтэрнэт-старонцы www.statysci-krakow.bogwkrakowie.pl.
Ватыканскае радыё; ekai.pl; credo-ua.org; katolik.ru
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 87 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.