ГРОДНА
Панядзелак,
09 верасня 2024 года |
Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне
Вось і настала школьная пара. Па ўсёй краіне прайшлі ўрачыстыя лінейкі, і дзеці пасля вясёлага летняга адпачынку распачалі чарговы навучальны год. Напярэдадні 1 верасня, згодна з добрай традыцыяй, у каталіцкіх святынях адбыліся набажэнствы, падчас якіх маліліся аб патрэбных ласках для дзяцей і моладзі. Таксама былі асвечаны заплечнікі і школьныя прылады. Але не варта забывацца пра тое, што разам з новым навучальным годам распачаўся таксама год катэхетычны, які будзе спрыяць узрастанню ў мудрасці і веры.
Біскуп Гродзенскі Аляксандар Кашкевіч кожны год у пастарскім лісце на пачатак новага катэхетычнага года звяртаецца з такімі словамі да бацькоў, дзяцей, моладзі і катэхетаў: “Навучанне і выхаванне ў веры належыць да найважнейшых задач Касцёла, вызначаных Езусам Хрыстом. Хрыстос пасылае Вас да кожнага чалавека: «Ідзіце на ўвесь свет і навучайце ўсе народы, хрысціце іх у імя Айца, і Сына, і Духа Святога. Вучыце іх захоўваць усё тое, што Я вам наказаў. А Я з вамі праз усе дні ажно да канца свету» (Мц 28, 19–20)”. Згодна з гэтым заклікам, у кожнай парафіі нашай дыяцэзіі праводзіцца сістэматычная катэхізацыя дзяцей і моладзі ажно да часу заканчэння імі навучання ў сярэдняй школе.
Святары, катэхеты, манаскія сёстры і свецкія асобы ахвярна і нястомна працуюць, каб як мага больш дзяцей і моладзі пачулі Божае слова, пазналі Хрыста і Яго Добрую Навіну. Катэхетам даводзіцца працаваць з рознымі групамі: дзецьмі, што рыхтуюцца да Першай святой Камуніі, з падлеткамі, вучнямі старэйшых класаў, а таксама са студэнтамі і працуючай моладдзю. Да кожнага катэхеты знаходзяць свой падыход, патрэбныя словы, каб данесці Божае слова, умацаваць дар веры. †

Па словах папы Францішка, усе мы, хрысціяне, якія атрымалі веру, “павінны яе перадаваць, абвяшчаць яе сваім жыццём і словам”. “Калі хтосьці сапраўды ведае Езуса Хрыста і верыць у Яго, зведвае Яго прысутнасць у жыцці і моц Яго ўваскрасення, ён не можа ўстрымацца ад перадачы іншым гэтага досведу. А калі сустракае непаразуменне або супярэчанне – ён паводзіць сябе так, як Езус падчас сваёй мукі: адказвае з любоўю і моцай праўды”, – кажа папа Францішак. Таксама Святы Айцец падкрэслівае, што вера – гэта дар, які пачынаецца ад спаткання з Езусам, сапраўднай Асобай, а не якойсьці распыленай субстанцыяй, і вера ў Яго нараджаецца з сустрэчы, якая становіцца досведам. Таму дзеці павінны пазнаваць Хрыста, моладзь павінна ведаць Хрыста, а дарослыя павінны жыць Хрыстом.
На вялікі жаль, у Беларусі школа дае толькі веды, а місію выхавання здзяйсняе Касцёл. Безумоўна, усе прадметы, якія выкладаюцца ў школе, вельмі важныя, але з поўнай упэўненасцю можна казаць аб тым, што навука рэлігіі па сваім значэнні не саступае ніводнаму з іх, паколькі навучае таму, як быць сумленным чалавекам, як дапамагаць патрабуючым, як прабачаць, любіць бліжняга. І калі заданне школы – перадача ведаў і выхаванне сумленных і адказных грамадзян, то мэта катэхізацыі – удасканаленне маладога пакалення ў духоўным і маральным плане, прывіванне хрысціянскіх каштоўнасцей. Школа дае веды, а рэлігійнае навучанне – сапраўдную мудрасць. Каб рэлігійнае навучанне было эфектыўным, прыкладаюцца ўсе намаганні, каб катэхізацыя была сістэматычнай і мела сувязь з жыццём, сакрамантамі і касцёльнай супольнасцю. Для здзяйснення гэтага, пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі была створана катэхетычная секцыя, за гады дзейнасці якой была падрыхтавана і зацверджана праграма па рэлігійным навучанні, пачынаючы ад дзіцячага садка і да 11-га класа. У падручніках прадугледжаны тэмы, адпаведныя ўзросту вучняў, якія спрыяюць сістэматычнаму навучанню рэлігіі і належнаму ўзрастанню ў веры. Таксама былі падрыхтаваны дыдактычныя матэрыялы для катэхетаў на кожны клас. Яшчэ не забыліся тыя часы, калі ўвогуле нельга было гаварыць аб сістэматычнай катэхізацыі і евангелізацыі, бо не хапала касцёлаў і святароў, не было рэлігійнай літаратуры, а дзецям забаранялася хадзіць у касцёл. Катэхізацыяй у тыя цяжкія часы займаліся бацькі і дзяды. Яны вучылі маладое пакаленне так, як умелі і як маглі. Найбольш важным у гэтым працэсе было іх сведчанне малітвы і маральнага жыцця.
Дзіўна і незразумела, чаму сёння, калі існуюць усе ўмовы для навучання рэлігіі пры касцёлах, друкуецца шмат рэлігійнай і катэхетычнай літаратуры, многія бацькі не клапоцяцца аб духоўным выхаванні сваіх дзяцей, чаму тыя, хто даў дзіцяці жыццё, не спяшаюцца выхоўваць яго ў веры і любові.

Бласлаўлёная Маці Тэрэза з Калькуты вельмі часта любіла паўтараць сваім сёстрам: “Ты можаш зрабіць тое, чаго я не магу. Я магу зрабіць тое, што не ўдаецца табе. Калі мы возьмемся за гэта разам, то атрымаецца вялікая і бласлаўлёная справа”. Таму сёння вельмі важна, каб бацькі не забываліся пра абавязак маральнага і рэлігійнага выхавання сваіх дзяцей, а разам з Касцёлам садзейнічалі духоўнаму фарміраванню маладога пакалення.
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 113 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.