ГРОДНА
Аўторак,
27 лютага
2024 года
 

23 жніўня 2015 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем моцнага здароўя, радасці і мноства Божых ласкаў. Няхай кожная хвіліна Вашага жыцця будзе асвечана святлом Хрыста, а Маці Божая няхай заўсёды атуляе Вас мацярынскай ласкай і апекай. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а наша малітва стане для Вас духоўнай падтрымкай. Служыце Богу і людзям усім сэрцам і душой.
Удзячныя вернікі з пар. Звеставання НМП у в. Міжэрычы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, моцнага здароўя, душэўнага супакою, рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху і поспехаў у душпастарскай працы. Няхай Найсвяцейшай Маці заўсёды ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай любові і апекі, а Дух Святы няхай суправаджае Вас па Божых сцежках. Шчасці Божа!
З павагай былыя парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Дулю з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень і адорвае здароўем на сто гадоў жыцця. Маці Божая няхай ахінае Вас сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць святарскую паслугу і нястомна адорвае сваімі дарамі. Жывіце ў здароўі і радасці, Ваша сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю, а побач будуць добрыя і шчырыя людзі. Дзякуем за працу ў нашай парафіі, за абвяшчэнне Божага слова, за добрае сэрца і прыемную ўсмешку.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з касц. св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксян-дзу Віталію Цыбульскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, цярплівасці ў святарскай працы і душэўнага супакою. Няхай Бог умацуе Вас і дасць сілу і вытрымку. Няхай Хрыстоc ўсё жыццё будзе побач з Вамі, а Маці Божая і Дух Святы разам са святымі Анёламі няхай абараняюць Вас ад нядобрых і злых людзей. Ад усяго сэрца дзякуем за малітву ў нашым касцёле. Шчасці Божа!
З павагай парафіяне з касц. св. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Людвiку Станiшеўскаму з нагоды Iмянiн жадаем усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа, разважлівасці і моцы ў выкананні святарскай паслугі. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай будзе напоўнена супакоем і любоўю.
З малітвай вернікі з касц. св. Міхала Арханёла ў Гнезне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Людвіку Станішэўскаму з нагоды Імянін жадаем усяго найлепшага! Няхай Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, Святы Дух абсыпае шчодрымі дарамі, а Марыя ахінае сваёй мацярынскай апекай. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю і любоўю, а на твары заўсёды госціць усмешка.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гнезна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Цыбульскаму складаем сардэчныя пажаданні з нагоды Дня нараджэння. Жадаем здароўя, цярплівасці, сіл у душ- пастарскай працы, усіх Божых ласкаў. Дзякуем за малітву і міласэрнае сэрца. Няхай добры Бог Айцец, Езус і Маці Божая ўзнагародзяць Вас.
Удзячныя парафіяне з капліцы МБ Вастрабрамскай у Урцішках
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці і душэўнага супакою. Няхай добры Бог Вас бласлаўляе, Дух Святы шчодра адорвае сваімі дарамі, а Найсвяцейшая Маці ахінае любоўю і апекай.
Удзячныя парафіяне з Воўпы
◊◊◊
Паважанай Сястры Клары Волчэк з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: здароўя на доўгія гады, шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень і душэўнага супакою. Няхай Езус Хрыстус апекуецца Вамі і дае неабходныя сілы ў працы, а наша Маці Марыя няхай падтрымлівае Вас і прытуляе да свайго сэрца.
З сардэчнай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Раманоўскаму ад усяго сэрца прагнем падзякаваць за паслугу ў нашай парафіі! Дзякуем Вам за цярплівасць, дапамогу, падтрымку і адданасць, за мудрыя казанні і добрыя парады, за добрае сэрца і прыемную ўсмешку, за ўсё, што Вы для нас рабілі. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас на далейшым шляху, а Святы Дух узмацняе сваімі дарамі. Няхай любоў і апека Маці Божай будуць Вам дапамогай і суцяшэннем у цяжкія хвіліны. Няхай побач з Вамі заўсёды будуць добрыя і адданыя людзі. Няхай Вам заўсёды спадарожнічае поспех у вучобе і добры настрой!
З удзячнасцю і павагай былыя парафіяне з пабернардынскага касцёла
◊◊◊
Шаноўным Спадарыням: Антаніне Ханьчыц, Зоф’і Раманчук, Ганне Выдры, Ірыне Печынскай, Ірыне Станкевіч, Феліксе Быкоўскай, а таксама Спадару Станіславу Раманчуку з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя віншаванні: здароўя, шчасця і душэўнага супакою. Няхай добры Бог Вас бласлаўляе, Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі, а Марыя апекуецца і падтрымлівае сваёй любоўю. Няхай Вашы Анёлы-ахоўнікі заўсёды будуць побач з Вамі, чуваюць над Вамі і вядуць прамой дарогай да Пана. Усяго найлепшага!
Парафіяне з Тэаліна, ІІІ Ордэн св. Францішка і Ружанцовыя колы

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  309

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.