ГРОДНА
Пятніца,
14 лютага 2025 года |
Як прымусіць мужа хадзіць у касцёл?

Як прымусіць хадзіць у касцёл свайго мужа? Прымусіць... Адабраць свабоду выбару, зрабіць сабе падданым, выхаваць на свой манер – гэта, канешне, абсалютна не адпавядае хрысціянскаму бачанню сужэнства і адносін паміж мужам і жонкай. Выбіраць, хадзіць у касцёл ці не, – свабодная і добраахвотная справа кожнага дарослага чалавека.
Што датычыць веры Вашага мужа, то з пастаўленага пытання вынікае, што ён не хоча верыць слепа. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, апісваючы характарыстыкі веры, зазначае наступнае: “У веры розум і воля чалавека супрацоўнічаюць з Божай ласкай: верыць – гэта справа розуму, які прымае Божую праўду па загадзе волі, каторую пабуджае Бог праз ласку” (ККК, 155). З вышэйсказанага вынікае, між іншым, што “вера хоча зразумець” (ККК, 158): “Я веру, каб зразумець, і разумею, каб лепей верыць” (св. Аўгустын). †

Пераносячыся ў нашы рэаліі, можна, не пабаяўшыся, сцвердзіць, што ў сучаснага беларускага католіка пасля доўгіх гадоў атэізму ўсё яшчэ існуе вялікі недахоп ведаў на тэму веры. Людзі любяць падсумоўваць свае веды пра Бога і Касцёл павярхоўнымі прадпісаннямі рэлігійнасці: трэба ха-дзіць, трэба пасціць, трэба Божаньку прасіць і г.д. Усё гэта правільна, але чалавек нават падсвядома не можа на гэтым спыніцца, ён шукае глыбіні. Вось чаму так неабходны наш сістэматычны ўдзел у катэхезе ці самастойнае чытанне рэлігійнай літаратуры. Акрамя гэтага, кожны з нас, ахрышчаных, патрабуе яшчэ і сведкаў веры. “Вучыць” верыць можна толькі сведчаннем свайго спаткання з Богам. Таму Вы, хто наведвае касцёл, але мае дома мужа, каторы не практыкуе, пакліканы часта задаваць сабе пытанне: якога Бога я паказваю свайму мужу як жонка? Ці штосьці змянілася ў маім жыцці пасля прыняцця Езуса ў касцёле? Ці маю я асалоду ад спаткання з Найвышэйшым? Ці пазнаю Яго і пра Яго? І гэтак далей.
Напрыканцы заахвочваю Вас да трывалай малітвы ў інтэнцыі навяртання Вашага мужа, бо, каб адказаць Богу на Яго заклік да любові, патрэбна Божая ласка, “якая папярэднічае і ўздзейнічае пры ўнутранай дапамозе Святога Духа, які кранае сэрца і навяртае яго да Бога, расплюшчвае вочы розуму і ўдзяляе асалоду ўсім, хто прымае праўду і верыць у яе” (ККК, 153).

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 321 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.