ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня
2024 года
 

З каталіцкага друку (98)

Прэса

Салідарныя з хрысціянамі
Блізкага Усходу

   У многіх касцёлах Еўропы звон званоў нагадаў пра праследаванне хрысціян на Блізкім Усходзе.
   
   Ідэя гэтага простага жэста салідарнасці нарадзілася на Поўдні Францыі. У хуткім часе да ініцыятывы далучылася больш за 50 французскіх дыяцэзій, усе дыяцэзіі Бельгіі, а таксама Люксембург, Ісландыя і адна швейцарская дыяцэзія. У многіх касцёлах загучалі не толькі званы, але і спецыяльныя малітвы за братоў і сясцёр, што перажываюць праследаванні. Акрамя гэтага, французскае Міністэрства замежных спраў абвясціла аб правядзенні ў Парыжы вялікай міжнароднай канферэнцыі на тэму хрысціян і іншых праследуемых этнічных і рэлігійных меншасцей у Іраку і Сірыі. Удзел у ёй прыме 60 краін.


“Перамажы абыякавасць,
выйграй супакой”

   Так гучыць тэма 49-га Сусветнага дня супакою, выбраная папам Францішкам. Гэты дзень будзе адзначацца ў каталіцкім Касцёле 1 студзеня 2016 г.
   Паведамленне прэс-службы Апостальскай Сталіцы падкрэслівае, што “абыякавасць да бед нашага часу з’яўляецца адной з галоўных прычын адсутнасці супакою ў свеце”. “Больш інфармацыі” не азначае “больш увагі” да праблем, калі гэта не суправаджаецца адкрыццём сумленняў на салідарнасць.
    Сусветны дзень супакою з’яўляецца ініцыятывай бл. Паўла VI. Ён адзначаецца ў першы дзень года. Папскае пасланне, што выдаецца з гэтай нагоды, рассылаецца кіраўнікам усяго свету. Яно таксама акрэслівае лінію дзейнасці дыпламатыі Апостальскай Сталіцы ў дадзеным годзе.
   

Рыцары Калумба падтрымаюць
хрысціянскіх бежанцаў

   Гэтае рашэнне было абвешчана Вярхоўным рыцарам Карлам Андэрсанам падчас 133-й штогадовай канвенцыі гэтай мужчынскай арганізацыі свецкіх католікаў.
   Рыцары Калумба прынялі рашэнне аб стварэнні Фонда дапамогі хрысціянскім бежанцам. У першую чаргу ён будзе накіраваны на падтрымку праследуемых вызнаўцаў Хрыста з Ірака і Сірыі. Арганізацыя распачне таксама адукацыйную кампанію, мэта якой – паказаць злачынствы супраць чалавецтва, якія былі ўчынены адносна блізкаўсходніх хрысціян.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  19

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.