ГРОДНА
Серада,
23 красавіка 2025 года |
Кс. Чэслаў Паўлюкевіч: “Рось – гэта месца цуду...”

- Як перажываліся штогадовыя ўрачыстасці на пачатку жніўня?
- У гэтым годзе ў канцы ліпеня – жніўні ў нашым санктуарыі па традыцыі павінны былі адбыцца “летнія рэкалекцыі”, гэтым разам з айцом Джонам Башаборам. На жаль, яны не адбыліся, што вельмі засмуціла многіх. Але вядома, што ў Бога кожны смутак можа ператварыцца ў радасць. Мы верым, што ў гэтым годзе адбудуцца “восеньскія рэкалекцыі” 12–13 верасня з ксяндзом Янам Рэчэкам. А каб Рось не была “пустой і безжыццёвай”, Езус у гэтым годзе паклікаў да сябе летам у два разы больш пілігрымаў. Да 14-й пілігрымкі з Гродна, Ваўкавыска і Свіслачы далучылася першая пілігрымка з Мастоў. Да пілігрымаў далучылася таксама некалькі асоб з Вільні, Астраўца, Шчучына і іншых мясцовасцей. Бог дзейнічае рознымі спосабамі. †

- Як Вы заўважылі, усё больш пілігрымак прыбывае ў гэтае асаблівае месца. З якімі інтэнцыямі людзі прыходзяць сюды?
- Я веру, што многія пілігрымы перажылі рэкалекцыі ў дарозе, калі Пан дакрануўся да іх сэрцаў сваёй ласкай праз слуханне канферэнцый, сустрэчу з братам ці сястрой, праз цяжкасць хады, а можа, асабліва ў гэтым годзе, праз жар сонечных прамянёў. Сёлета на тварах усіх пілігрымаў немагчыма было не заўважыць акрамя стомленасці таксама вялікай радасці і “полымя жыцця”, шчасця. Часта ў пілігрымку з сабой бяруцца не толькі свае асабістыя інтэнцыі – многія прыбываюць з просьбамі іншых, самых блізкіх. Многія праз некаторы час дзякуюць Пану, што Ён выслухаў іх просьбу, што паклапаціўся, даючы адказ. Часам мне балюча чуць, што нешта “ўдалося”, “атрымалася” – так, нібы Бог не мае з гэтым нічога агульнага. Але часцей за ўсё можна пачуць цудоўныя сведчанні досведу Божай любові, а з гэтым звязана перамена жыцця, калі памірае “стары чалавек” і нараджаецца “новы”.
- Чым у звычайны будзённы дзень жыве санктуарый у Росі?
- “Санаторый Езуса” наведваюць не толькі падчас рэкалекцый ці пілігрымак. Многія прыбываюць сюды на працягу ўсяго года, каб у цішыні сустрэцца з Езусам Журботным, часта адчуваючы Яго дотык у заступніцкай малітве.

- Каб магчы прыняць усіх жадаючых і тых, каму неабходна дапамога, мы распачалі будаўніцтва рэкалекцыйнага цэнтра “Дом Міласэрнасці”, дзе многія змогуць перажываць рэкалекцыі ў кожныя выхадныя, каб не толькі знайсці і пазбавіцца ад перашкод для дзеяння Божай ласкі, але таксама каб узрастаць у святасці. Я хачу ад усяго сэрца падзякаваць людзям добрай волі за малітву і матэрыяльную дапамогу ў гэтай справе. Выражаю ўдзячнасць ад імя ўсіх тых, хто адчуе ў гэтым Божым доме любоў Пана.
- Ксёндз Чэслаў, падзяліцеся, калі ласка, адным з апошніх сведчанняў, якія Вы як кусташ санктуарыя ведаеце з запісаў у кнігах цудаў санктуарыя?
- Адно з апошніх сведчанняў, якое з’яўляецца радасным цудам, – гэта цуд паўстання новага жыцця. Сужэнская пара, якая на працягу чатырох гадоў шукала дапамогі ў з’яўленні патомства, звяртаючыся ў самыя лепшыя клінікі і не атрымліваючы ніякага рэзультату, знайшла цуд жыцця ў Езуса як адзінай крыніцы ў гэтым “Санаторыі Любові”, як гэтае месца назваў сёлета ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч.
- Вялікі дзякуй за размову.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 253 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.