ГРОДНА
Панядзелак,
15 ліпеня
2024 года
 

Слова для Жыцця (97)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Не дастаткова сустрэць Езуса, каб паверыць у Яго, не дастаткова чытаць Біблію, Евангелле; не дастаткова нават быць сведкам цуду. Многія былі ў блізкіх адносінах з Езусам і не паверылі Яму, больш таго, яны пагардзілі Ім і асудзілі. Так стала, таму што іх сэрцы былі закрытыя на ўздзеянне Святога Духа. А вера, якая падобна на зярнятка, кінутае ў глебу сэрца, прарасце, калі мы дазволім, каб Айцец “прыцягнуў” нас да Езуса, і “пойдзем з Ім” з адкрытай душой, без забабонаў; тады мы распазнаем у Яго абліччы аблічча Бога і ў Яго словах – Божае слова, таму што Святы Дух дазволіў нам увайсці ў адносіны любові і жыцця, якія існуюць паміж Езусам і Богам Айцом.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 09.08.2015  
 


kondrusiewicz2Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Бог дае нам Слова жыцця, дзякуючы якому чалавек пачынае жыць лепей. Перастае баяцца, бо ведае, што можа даверыць свой лёс Богу. Такім спосабам Бог прыцягвае нас да сябе. Ён паказвае, як выйсці з пасткі страху і смерці, даючы надзею ўваскрасення. Такая надзея – гэта не матэматычная пэўнасць ці фізічны доказ уваскрасення. Некаторыя патрабуюць такой пэўнасці і шукаюць яе ў парапсіхалогіі, спірытызме, рэінкарнацыі і г.д. Але гэта дарэмная праца. Бога ніхто і ніколі не бачыў, акрамя Сына, які нам Яго аб’явіў. Таму, хто становіцца вучнем Бога, хто Яму давярае, не патрэбны ніякія доказы, акрамя сваёй веры. Езус кажа, што хто верыць у Яго, той мае жыццё вечнае.
    Такім чынам, могуць быць два шляхі – з Богам і без Яго. Неабходна толькі зрабіць адпаведны выбар і ведаць, якія наступствы ў гэтага выбару, каб не мець ілюзій наконт сваёй будучыні. Аб гэтым неабходна памятаць, каб наша жыццё мела сэнс і шчаслівую вечнасць.

Фрагмент гаміліі ў XIX Звычайную нядзелю

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.