ГРОДНА
Серада,
17 ліпеня
2024 года
 

ХXI Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Навучаючы ў сінагозе ў Кафарнаум, Езус сказаў: “Хто спажывае Маё Цела і п’е Маю Кроў, Мае жыццё вечнае, І Я ўваскрашу яго ў апошні дзень”. Многія з вучняў Езуса казалі: “Цяжкая гэтая мова. Хто можа яе слухаць?”. Але Езус, ведаючы, што вучні Ягоныя наракаюць на гэта, сказаў ім: “Ці гэта спакушае вас? А калі ўбачыце Сына Чалавечага, які будзе ўзыходзіць туды, дзе быў раней? Дух ажыўляе, цела ж ні на што не прыдатнае. Словы, якія Я кажу вам, ёсць духам і жыццём. Аднак ёсць між вас тыя, хто не верыць”. Бо Езус ад пачатку ведаў, хто не верыць і хто Яго выдасць. І сказаў: “Для таго Я сказаў вам, што ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі гэта не будзе дадзена яму Айцом”. З гэтага часу многія вучні Ягоныя адышлі ад Яго і ўжо не хадзілі з Ім. Тады Езус сказаў Дванаццаці: “Ці вы таксама хочаце адысці?”. Адказаў Яму Сымон Пётр: “Пане, да каго мы пойдзем? Ты маеш словы жыцця вечнага. А мы паверылі і спазналі, што Ты ёсць Святы Бога”.

Ян 6, 54. 60–69


Зразумець Езуса ў сваім сэрцы
   Фрагмент Евангелля паводле св. Яна, прачытаны сёння ў святынях, падкрэслівае тэму недахопу веры і цяжкасцей у слуханні Слова жыцця: “Цяжкая гэтая мова. Хто можа яе слухаць” (6, 60). Спакуса нявер’я пачынаецца тады, калі навуку Езуса і Касцёла мы прызнаём непрыемнай, нязгоднай з нашымі крытэрыямі, няздольнай быць уведзенай у жыццё. Як спалучыць навуку Евангелля з нашым жыццём, нашым досведам зла, цярпення, складанасці Касцёла, дарэмнасці нашых намаганняў, пакут убогіх і безабаронных? Езус адказвае, паказваючы нам шляхі, якія аблягчаюць зразуменне веры.
    Ён кажа перш за ўсё: “Ці гэта спакушае вас?” (6, 61). Розніца паміж вашай навукай і Маёй здаецца вам занадта вялікай, каб прыняць яе? “А калі ўбачыце Сына Чалавечага, які будзе ўзыходзіць туды, дзе быў раней?” (6, 62). Гэта заахвочванне да пашырэння поля бачання. Вельмі часта цяжкасці ў веры з’яўляюцца таму, што людскія погляды супярэчаць навуцы веры, але ў пэўнай абмежаванай сферы. Мы павінны часцей слухаць Бога.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  168

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.