ГРОДНА
Панядзелак,
14 кастрычніка 2024 года |
9 жніўня 2015 года
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Пятровічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, шмат Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і людской дабразычлівасці. Няхай Езус Хрыстус заўсёды і ва ўсім Вам дапамагае, Маці Божая нястомна чувае над Вамі, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Ад усяго сэрца дзякуем за дабрыню, адкрытае сэрца і адданую працу на карысць Богу і людзям.
З павагай “Легіён Марыі” з пар. Божай Міласэрнасці на Вішняўцы
|
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні спалучаныя з малітвай: шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Духа Святога, няспыннай апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху, які вызначыў Вам усемагутны Бог, а таксама людской дабрыні. Мы ўдзячны Пану Богу за тое, што ў нас служыць шчыры ў малітве святар, які вучыць нас быць сапраўднымі хрысціянамі і заўсёды знаходзіць добрае слова для кожнага чалавека.
З малітвай і павагай Апостальскі рух “Маргарытка” і Жывы Вяночак Міласэрнасці
|
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды юбілею Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог дае Вам шмат сіл і здароўя, Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі, памнажае Вашу мудрасць і падтрымлівае ў цярпенні, а Маці Божая няхай няспынна апекуецца Вамі. Мы шчаслівыя, што Вы з намі, што Вы паказваеце нам прыклад спакойнага, сціплага чалавека з вельмі добрай душой, цудоўнага святара, які імкнецца паглыбіць нашу веру і наблізіць нас да Пана Бога. Дзякуем Вам за працу ў нашай парафіі, за цярплівасць да нас, за мудрыя, павучальныя казанні, дабрыню і сціпласць, добрае і чулае сэрца, а Вашай маме – за сына святара.
З малітвай і павагай вернікі з пар. св. Юрыя ў Варнянах
◊◊◊
Паважанаму Ксян-дзу Пробашчу Паўлу Звяжынскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Хрыстос, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая няхай ахінае Вас сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць святарскую паслугу і нястомна адорвае сваімі дарамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю. Шчасці Божа!
З павагай вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, моцы і цярплівасці ў выкананні душпастарскіх абавязкаў. Няхай кожны дзень будзе напоўнены супакоем і Божым бласлаўленнем. Няхай добры і міласэрны Бог штодзённа Вас бласлаўляе, Маці Божая ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі і любові, Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач. Сто гадоў!
З павагай верныя парафіяне і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчасця і душэўнага супакою. Няхай добры Бог Вас бласлаўляе, Маці Божая падтрымлівае сваёй апекай і любоўю, а Святы Дух адорвае сваімі шчодрымі дарамі. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены радасцю, а побач заўсёды будуць зычлівыя людзі. Мы ўдзячны Вам за ўсё, што Вы для нас робіце, за Вашу дабрыю і адкрытае сэрца.
З малітвай сям’я Саўко з в. Вейшычы
◊◊◊
Паважанаму Айцу Максімільяну Свяржэўскаму з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, радасці і душэўнага супакою. Няхай Бог шчодра адорвае Вас сваім блаславеннем, а Святы Дух спасылае свае шматлікія дары. Няхай Марыя заўсёды будзе побач з Вамі, падтрымліваючы ў цяжкія хвіліны сваёй мацярынскай любоўю і клопатам. Няхай Ваш св. Апякун заступаецца за Вас, выпрошваючы для Вас у Пана ўсе ласкі.
З дарам малітвы Рыцарства Беззаганнай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем шчырыя пажаданні мноства Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя і душэўнага супакою. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і напоўнены Панам. Маці Божая няхай заўсёды клапоціцца пра Вас і ахінае сваёй любоўю, а Хрыстос нястомна будзе для Вас прыкладам сапраўднага і святога святара.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Жураўскаму перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няспыннай апекі Панны Марыі на нялёгкім шляху святарскай паслугі, дароў Святога Духа для адданай службы Богу і людзям. Шматлікіх штодзённых Божых ласкаў, душэўнага супакою, людской зычлівасці, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, моцнага здароўя, шчасця, радасці, усмешкі і доўгіх гадоў жыцця. Шчасці Божа!
Удзячныя былыя парафіяне
|
◊◊◊
З нагоды свята Маці Божай Кангрэгацкай ад усяго сэрца жадаю поспехаў, радасці і душэўнага супакою ўсім жывым асобам, у тым ліку Ірыне Кідзун і Ганне Багатыровіч, якія ў 1947–1948 гадах кленчылі на ступеньках пры ўваходзе ў святыню з ружанцамі ў руках, молячыся на працягу месяца да Пана Бога і Найсвяцейшай Маці ў інтэнцыі ацалення святыні ад разбурэння. Гэта дзякуючы Вам касцёл быў выратаваны. Гэта Вы былі прыкладам прыгожай і моцнай веры! Жадаю Вам моцнага здароўя і мар, за якія варта змагацца, без якіх немагчыма жыць. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас, а Марыя мае ў сваёй апецы.
Ад усяго сэрца дзякую Маці Божай Кангрэгацкай, якая выслухала малітвы, што ўзносіліся да Яе, і ўратавала святыню. Удзячная парафіянка з гродзенскай катэдры Пелагея
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды Дня нараджэння жадаем усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа, стойкасці і моцы ў выкананні святарскай паслугі. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, а побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі.
З малітвай былыя парафіяне з в. Станелевічы і Занеўская Ірына Іванаўна з Гродна
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Павел Звяжынскі! З нагоды надыходзячага Дня нараджэння перасылаем свае шчырыя пажаданні. Няхай усемагутны Бог дапамагае Вам у ажыццяўленні планаў, а Маці Божая няспынна моліцца за добрага і любімага нашага святара перад Божым тронам, няхай ахінае сваёй апекай і прытуляе да свайго матчынага сэрца! Моцнага здароўя на доўгія гады і жыццёвай мудрасці ў выкананні штодзённых спраў! Святар – дарадца, мудры і цярплівы, у час патрэб звяртаемся да Вас, каб шчырым словам, часам жартаўлівым, вы па-бацькоўску падтрымалі нас. Прыміце сёння нашы віншаванні, паклон падзякі нізкі да зямлі. Здароўя Вам і бласлаўлення Пана, апекі Маці Божай, цеплыні! Каб кожны дзень, асветлены дарамі Святога Духа, праўдай адкрыцця, віталі мы сардэчна разам з Вамі! Вам доўгіх і шчаслівыхгод жыцця!
Парафіяне з капл. св. Юрыя, в. Варона
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Жураўскаму з нагоды 40-годдзя перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце у сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень. Маці Божая Успамога хрысціян няхай ахінае Вас сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна спаўняць святарскую паслугу. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена спакоем і любоўю.
Закрыстыянін Здзіслаў, міністранты, парафіяне са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем душэўнага супакою, поспехаў і стойкасці ў душпастарскай працы, добразычлівых і на-дзейных людзей. Жадаем Вам здароўя, каб яно ніколі не пакідала, а шчасце каб было заўсёды побач, няхай з твару не зыходзіць усмешка, над галавой заўсёды свеціць сонца і ніколі не слабее надзея на лепшае. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божым бласлаўленнем і апекай Маці Божай.
Парафіяне з в. Дварэц
◊◊◊
15 жніўня Антоній і Яніна адзначаюць 40-ю гадавіну шлюбу, дзякуючы Богу за супольна пражытыя гады і стойкасць у сужэнстве. З гэтай нагоды складаем ім самыя сардэчныя пажаданні: апекі Маці Божай і св. Антонія, Божых ласкаў, памяркоўнасці і цярплівасці адзін да аднаго. У гэты дзень таксама бярэ шлюб іх сын Ян. Таму жадаем Яну і Таццяне Божага бласлаўлення на доўгія гады, моцнай любові і нязгаснага энтузіязму. Няхай Святая Сям’я будзе для іх прыкладам, каб сваім жыццём яны сведчылі аб Богу і былі ўзорам для іншых.
Сем’і Лазавіцкіх, Эйсмантаў і Кучынскіх
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 79 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.