ГРОДНА
Субота,
07 снежня 2024 года |
З каталіцкага друку (97)
Дабрачынная акцыя
вячэр у Мілане
З 1 жніўня міланскае аддзяленне каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Карытас” разам з архідыяцэзіяй і мясцовымі органамі ўлады пачало дабрачынную ініцыятыву, мэтай якой стане дапамога найбольш бедным сем’ям горада.
У дзясятках піцэрый, сталовак і рэстаранаў Мілана кліенты, разлічваючыся за вячэру, змогуць пакінуць ахвяраванне на харчаванне для тых, хто не можа сабе гэтага дазволіць. Сабраныя сродкі будуць ператвораны ў ваўчары на суму 10 еўра кожны, якія можна будзе рэалізаваць у 4 тысячах супермаркетах, рэстаранах, піцэрыях і кафетэрыях па ўсім горадзе. Ваўчары паступяць да патрабуючых праз 171 цэнтр міланскага аддзялення “Карытас”. †

Расчытаны стараяўрэйскі
біблійны рукапіс
Сучасная тэхніка дазволіла расчытаць адзін з самых старажытных стараяўрэйскіх рукапісаў. Гэта абвуглены кавалак пергаментнага скрутка даўжынёй 7 см, знойдзены ў 1970 г. на руінах сінагогі ў аазісе Эйн-Гэдзі ў Юдэйскай пустыні над Мёртвым морам.
Толькі праз 45 гадоў гэты манускрыпт, які паходзіць з VI ст. пасля нараджэння Хрыста, удалося расшыфраваць ізраільскім і амерыканскім вучоным пры дапамозе камп’ютараў універсітэта штата Кентукі. Аказалася, што ў ім запісаны 8 першых вершаў Кнігі Левіта са Старога Запавету. Старэйшымі за гэты рукапіс з’яўляюцца толькі рукапісы, знойдзеныя ў 50-х і 60-х гадах мінулага стагоддзя ў Кумране, таксама над Мёртвым морам. Яны датуюцца ад III ст. да нараджэння Хрыста да I ст. пасля Яго нараджэння.
Папа Францішак
– першы ўдзельнік
Сусветных дзён моладзі
Непасрэдна пасля малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец зарэгістраваўся як першы ўдзельнік Сусветных дзён моладзі ў Кракаве.
“Пры дапамозе планшэта я запісаўся як першы ўдзельнік гэтай сустрэчы. Гэты дзень, які адбудзецца ў Год міласэрнасці, будзе, у пэўным сэнсе, юбілеем моладзі, закліканай разважаць над тэмай: «Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць» (Мц 5, 7). Запрашаю моладзь усяго свету да ўдзелу ў гэтай пілігрымцы ці прыязджаючы ў Кракаў, ці далучаючыся да гэтай падзеі ласкі ў сваіх супольнасцях”, – сказаў Папа.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 24 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.