ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
У Гродзенскай ВДС шэсць новых кандыдатаў
27 ліпеня ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі адбыўся экзамен для кандыдатаў на першы год навучання. Перад гэтым, 23–26 ліпеня, абітурыенты прынялі ўдзел у рэкалекцыях па распазнанні паклікання.
Пытанні на экзамене датычылі Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця Паўсюднага і лакальнага Касцёла. Гэта дазваляе ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў жыццём Касцёла. Пытаннi датычылi i структуры Касцёла ў Беларусі.
Кандыдатам трэба было таксама патлумачыць матывы свайго следавання за Хрыстом, растлумачыць унутраны голас, які кліча іх да працы ў Хрыстовай аўчарні.
На першы год навучання ў гродзенскую духоўную семiнарыю прынята шэсць кандыдатаў, якiя з 20 жніўня распачнуць вучобу i семiнарыйную фармацыю. †

Новымі навучэнцамі семінарыі сталі:
• Сяргей Калюта (парафія св. Вацлава, Ваўкавыск);
• Уладзіслаў Малышка (парафія св. Вацлава, Ваўкавыск);
• Павел Седлярэвіч (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Новы Двор);
• Дзмітрый Дубай (парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі, Ізабелін);
• Вячаслаў Сягло (парафія Святой Сям’і, Ліда);
• Валянцін Міхайлін (парафія Святой Сям’і, Ліда).
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.