ГРОДНА
Панядзелак,
16 верасня 2024 года |
- Памылка
-
- Error loading Menus: MySQL server has gone away SQL=SELECT m.*, c.`option` as component FROM jos_menu AS m LEFT JOIN jos_components AS c ON m.componentid = c.id WHERE m.published = 1 ORDER BY m.sublevel, m.parent, m.ordering
Варта ведаць (53)
• Аргентынская сям’я вандруе па Амерыцы, каб дабрацца на Сусветную сустрэчу сем’яў у Філадэльфіі з удзелам папы Францішка ў верасні бягучага года. Пілігрымы вырушылі ў сакавіку з Буэнас-Айрэса, а на дадзены момант яны знаходзяцца ў Нікарагуі. Альфрэда “Кацірэ” Уокер і Ноэль Зэмборыян разам са сваімі дзецьмі падарожнічаюць аўтамабілем комбі 80-х гадоў. Дзеці ў гэты час вучацца дыстанцыйна. Гэтае шматмесячнае падарожжа дазволіць ім, як яны самі кажуць, “цешыцца сям’ёй, навучыцца падарожнічаць з невялікім багажом”, а таксама “адарвацца ад руціны”. Акрамя таго, бацькі хочуць паказаць сваім дзецям, што “свет нашмат большы, чым іх раён, што ёсць іншыя людзі” і што “калі яны нечага прагнуць, то яны могуць гэтага дасягнуць, нават калі гэта здаецца трохі шалёным”. На шляху ў Філадэльфію гэтая сям’я наведае больш за 50 мясцовасцей. Яны ўжо праехалі праз аргентынскі горад Мендоса, затым праз Чылі ўздоўж пабярэжжа Ціхага акіяна дабраліся да Перу, а адтуль паехалі праз Эквадор, Калумбію, Панаму, Костарыку і дабраліся да Нікарагуі.
• У Кітаі хрысціяне з правінцыі Чжэцзян распачалі акцыю хатняга вырабу крыжаў пасля таго, як улады ліквідавалі там больш за 1200 касцёльных крыжаў. На сацыяльным партале “Weibo” з’явіліся здымкі людзей, якія робяць драўляныя крыжы і фарбуюць іх у чырвоны колер. Запісы на партале заахвочваюць хрысціян вешаць крыжы ў сваіх дамах і насіць з сабой. Гэтая акцыя стала рэакцыяй на ліквідацыю крыжаў, якія знаходзяцца па-за сценамі касцёлаў, што працягваецца ўжо паўтара года. †

• У Італіі больш за мільён еўра, які быў сабраны падчас нядаўняга выстаўлення Турынскай плашчаніцы, будзе прызначаны на дапамогу самым бедным і мігрантам. Такое рашэнне прыняў папа Францішак, калі яго паінфармавалі аб колькасці ахвяраванняў, складзеных пілігрымамі. Грошы трапяць да патрабуючых праз “Карытас” і арганізацыю “Мігранты”, а таксама праз іншыя касцёльныя таварыствы, якія дапамагаюць найбольш патрабуючым, як італьянцам, так і мігрантам.
• На сінодзе адной з італь-янскіх дыяцэзій было прынята рашэнне аб перадачы многіх парафій у рукі свецкіх. У дыяцэзіі Бальцана-Брэсанонэ (Паўднёвы Ціроль) няма дастатковай колькасці духоўных асоб. У дыяцэзіі пражывае 500 000 чалавек і функцыянуе 281 парафія. Паводле прагнозаў, праз 20 гадоў там будзе служыць 70 ксяндзоў. Сінод тлумачыць, што падобныя рашэнні абавязковыя з-за вялізных праблем, з якімі змагаецца дыяцэзія. І хоць агульнае касцёльнае права толькі ў выключных выпадках дазваляе, каб парафіяй кіравала свецкая асоба, бязвыхаднасць прымушае дыяцэзію прыняць такое рашэнне.
• На першай старонцы апошняга жнівеньскага нумара “National Geographic” можна будзе ўбачыць Папу, які стаіць перад “Апошнім Судом Міхала Арханёла” ў Сіксцінскай капліцы. І менавіта пра Францішка будзе ўступны артыкул гэтага часопіса, прысвечанага геаграфіі, гісторыі і прыродзе. Будзе апублікавана таксама кніга аўтара згаданага артыкула, Роберта Драпера, пад назвай “Папа Францішак і новы Ватыкан”. Ён правёў у Рыме 6 месяцаў і сачыў за дзейнасцю Святога Айца.
Ватыканскае радыё; pch24.pl; niedziela.pl; gosc.pl; katolik.ru
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 107 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.