ГРОДНА
Чацвер,
17 красавіка 2025 года |
Слова для Жыцця (96)

“Езус наталяе не толькі матэрыяльны голад, але і самы глыбокі – голад сэнсу жыцця, голад Бога. Перад абліччам пакут, адзіноты, бядоты і цяжкасцей такой вялікай колькасці людзей, што можам зрабіць мы? Нараканні нічога не вырашаюць, але мы можам ахвяраваць тое нямногае, што ў нас ёсць. Напэўна, у нас ёсць нейкая гадзіна часу, якісьці талент, якаясьці асаблівасць... Калі мы будзем гатовыя скласці іх у рукі Пану, гэтага хопіць, каб у свеце стала трохі больш любові, супакою, справядлівасці і, перш за ўсё, радасці. Бог здольны павялічыць нашыя малыя жэсты салідарнасці і зрабіць нас удзельнікамі свайго дару.
“Анёл Панскі” са Святым Айцом †

Само слова “навяртанне” вельмі ясна нагадвае аб змене напрамку жыцця з секулярнага на духоўны. Калі мы вядзём машыну і заблукаем, то на карце шукаем адпаведную дарогу, разварочваемся і едзем у іншым напрамку. Падобна павінна быць і ў духоўным жыцці. Неабходна толькі праз рахунак сумлення ўсвядоміць, што заблукалі і не ідзём указаным Богам шляхам, а таксама зрабіць з гэтага адпаведныя высновы, каб дзякуючы бязмежнай Божай міласэрнасці ў сакраманце пакаяння змяніць жыццёвы напрамак. У гэтым крыецца сакрэт нашага асабістага навяртання, якому прысвечана сёлетняя Малітоўная сустрэча моладзі.
Езус называе сябе Добрым Пастырам. У хрысціянскай іканаграфіі Ён адлюстраваны з заблукалай авечкай на плячах. Гэтай авечкай з’яўляемся мы, якія заблукалі ў жыцці.
Фрагмент гаміліі падчас святой Імшы завяршэння Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 259 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.