ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка
2024 года
 

ХX Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў народу: “Я хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна. А хлеб, які Я дам, гэта цела Маё дзеля жыцця свету”. Юдэі спрачаліся паміж сабою, кажучы: “Як Ён можа даць нам есці сваё цела?”. Езус сказаў ім: “Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі не будзеце есці цела Сына Чалавечага і піць крыві Ягонай, не будзеце мець у сабе жыцця. Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, мае жыццё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. Бо цела Маё – праўдзівы спажытак, а кроў Мая – праўдзівы напой. Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, ува Мне ёсць, а Я – у ім. Як паслаў Мяне жывы Айцец, і Я жыву Айцом, так і той, хто есць Мяне, будзе жыць Мною. Гэта той хлеб, які сышоў з неба, а не той, які елі айцы вашыя і памерлі. Хто есць хлеб гэты, будзе жыць навекі”.

Ян 6, 51–58


Вытрываць пры Хрысце
   Паразважаем над далейшай часткай эўхарыстычнай навукі Хрыста. Езус дае канкрэтную параду, якая датычыцца нашага жыцця. Спажыванне цела і крыві Хрыста дае вечнае жыццё. Богу важны кожны з нас, таму Ён хоча, каб нашае жыццё было ўдалым. Чытаючы вышэйшы фрагмент Евангелля, варта задумацца, як часта мы прыступаем да св. Камуніі. Ці не адбіраем мы ў саміх сябе мноства Божых ласкаў, калі вырашаем прымаць цела Хрыста толькі ў вялікія святы. Знаходзячыся ў стане асвячаючай ласкі, пасля споведзі, мы можам прымаць Хрыста ў сваё чыстае сэрца кожны дзень. Калі мы пытаем сябе, як нам трэба жыць і што рабіць, можам пачуць словы самога Хрыста: “Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, ува Мне ёсць, а Я – у ім”. Варта зрабіць у сваім жыцці ўсё, каб вытрываць пры Богу. Няхай гэты нядзельны фрагмент Евангелля будзе для нас своеасаблівай дапамогай, каб зрабіць рахунак сумлення і з чыстым сэрцам прыступіць да святой Камуніі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  81

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.