ГРОДНА
Субота,
27 ліпеня 2024 года |
Пан учыніў для нас вялікія рэчы
![Нумар 14 (425), 9 жніўня 2015](/images/stories/top_prewiev/14-425_by.jpg)
Прыходзячы ў нашыя святыні ў нядзелю, а таксама збіраючыся там з нагоды іншых урачыстасцей, мы паўтараем за выбраным народам і дзякуем Богу за тое, што і сёння Ён робіць для нас усё. Назіраючы за чалавекам, які ідзе ў святыню, можна быць упэўненым, што ён ідзе туды, каб сустрэцца з Хрыстом, перажыць сваё асабістае спатканне з Богам.†
Вельмі часта можна пачуць, што мы з’яўляемся на зямлі пілігрымамі веры, якія накіроўваюцца ў Нябеснае Валадарства. Бог вельмі часта робіць вялікія рэчы пры супольным удзеле чалавека і яго веры. Спачатку Пан Езус узмацняе веру чалавека – прыгадайма сабе хаця б сляпога з Ерыхона, – а потым вяртае яму зрок. Найперш мы павінны прасіць аб цудзе ацалення нашай веры, і ўжо толькі потым мы станем сведкамі вялікіх падзей, якія здзяйсняюцца ў нашым жыцці Божай рукой. Таму мы павінны як мага часцей прасіць, каб Бог узмоцніў нашу веру, каб мы маглі “пакінуць усё” і пайсці за Хрыстом.
Нашаму народу неабходна, перш за ўсё, менавіта ўмацаванне ў веры. Каб гэтая наша беларуская легкавернасць ператварылася ў адважнае вызнанне веры ў Езуса. Падчас Эўхарыстыі мы стаім перад самай вялікай таямніцай нашай веры. Мы сустракаемся з Езусам Хрыстом – адзіным Пасрэднікам паміж Богам і людзьмі – і прымаем Яго цела пад постаццю хлеба. Мы спажываем ежу, якая павінна нас ацаліць, якая дае нам вечнае жыццё. На пачатку жніўня мы дастаткова часта чуем пра гэта ў Евангеллі, дзе Хрыстос абяцае нам вечнае жыццё і прыходзіць пад постаццю хлеба да кожнага з нас.
Гэта вялікая таямніца нашай веры, у якой мы можам заняць сваё асобнае месца каля Пана, а Ён дасць нам шмат – тое, чаго мы найбольш патрабуем. Разумеючы, што без Бога мы не зможам нічога зрабіць, давайце прасіць, каб нашае жыццё было поўнае веры і даверу, каб яно было сведчаннем смерці і ўваскрасення Хрыста, а таксама чаканнем Яго паўторнага прыходу. Варта задумацца над тым, што Бог зрабіў у нашым жыцці, за што мы можам быць Яму ўдзячны.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 158 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.