ГРОДНА
Пятніца,
19 ліпеня
2024 года
 

26 ліпеня 2015 года

Ад шчырага сэрца

 25 ліпеня. Святога Хрыстафора

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні. Мы доўга чакалі гэтай гадзіны,
Урэшце настаў Ваш Дзень нараджэння.
Мы сэрцы свае Вам хочам адкрыць
І найлепшыя віншаванні злажыць.
Жывіце ў радасці і шчасці,
Не знайце смутку і турбот,
Няхай усё зло
Вас абмінае,
І добрае ў жыцці спрыяе.
Парафіяне з Жырмунаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Чэславу Паўлюкевічу з нагоды Імянін прагнем скласці мноства гарачых пажаданняў і падзякаваць за клопат, усмешку і ўсё дабро, якое мы атрымліваем. Мы просім за Вас, Ксёндз Чэслаў, звяртаючыся да Бога словамі: “Ойча Нябесны, дай Твайму пастару праз заступніцтва св. Яна Віянэя сэрца падобнае на сэрца Твайго Сына Езуса Хрыста”. У гэты асаблівы дзень, дзень Вашых Імянін, жадаем Вам шчасця, якое выцякае з Божай абранасці, шчодрых Божых ласкаў, даверу і надзеі ў Пану. Жадаем Вам несці Добрую Навіну, пашыраць радасць, надзею і любоў, каб Вы былі знакам прысутнасці любячага Бога сярод Яго люду. Няхай усе людзі, якіх Вы сустракаеце на святарскім шляху, адорваюць Вас зычлівасцю і дабрынёй, а ўсемагутны Бог няхай спасылае на Вас свае дары. Няхай Вашыя намаганні барацьбы са штодзённасцю акрыляюць Вас і дазваляюць адчуваць прыгажосць і глыбіню жыцця.
Парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін. Будзьце святаром паводле сэрца Езуса. Будзьце мудрым і святым. За тое, што абвяшчаеце людзям Божую навуку, што ў Яго імя нам прабачаеце, што ўдзяляеце нам Яго Цела, няхай Хрыстос прытуліць Вас з любові, як Яна, да свайго сэрца. А мы падтрымаем Вас у малітве. Няхай Вашае жыццё будзе згодна з думкамі і пачуццямі Найсвяцейшага Сэрца Езуса, а пра астатняе Ён сам паклапоціцца.
З дарам малітвы парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько прагнем скласці сардэчныя пажаданні з нагоды Імянін. Жадаем, каб усё Тваё жыццё было напоўнена святлом і любоўю. Няхай Збаўца вядзе Цябе па прыгожай, хоць і нялёгкай дарозе паклікання. Жадаем, каб кожны дзень Ты нанова захапляўся жыццём, любоўю, паўсюднай і цярплівай, прыязнай, незнішчальнай і ціхай, а таксама ўсміхаўся сабе і свету. Жыві так, каб кожны чарговы дзень быў цудоўным і непаўторным, напаўняй кожную хвіліну, каб потым успамінаць іх з радасцю. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Тваёй святарскай паслугі, Езус няхай заўсёды будзе Тваім Сябрам, а Марыя прытуляе Цябе да свайго сэрца.
З дарам малітвы ўдзячныя за ўсё сябры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Леўчыку з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні ўсіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай Ваша вера будзе як гарчычнае зярнятка, у Вашым сэрцы няхай заўсёды жыве любоў, якой вучыў Хрыстос, а ў душы ніколі не гасне надзея. Жадаем Вам стойкасці ў святарскай паслузе, душэўнага супакою і ўзрастання ў святасці. Няхай Анёл-ахоўнік заўсёды трымае Вас за руку і вядзе прамой Божай сцежкай.
Са шчырай малітвай вернікі з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў святарскай паслузе, добразычлівых людзей побач і як мага больш радасных хвілін. Няхай Бог Вас бласлаўляе і асцерагае, Святы Дух адорвае сваімі дарамі, а Найсвяцейшая Маці заўсёды будзе для Вас падтрымкай і прыкладам.
З малітвай парафіяне з Путрышкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Велівісу з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, душэўнага супакою і стойкасці. Няхай добры Бог адорвае Вас сваім блаславеннем, Святы Дух падтрымлівае сваімі дарамі, а Маці Божая нястомна чувае над Вамі і вядзе за руку праз нялёгкі жыццёвы шлях.
З дарам малітвы парафіяне з Путрышкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, непахіснай веры, нязгаснай надзеі і трывалай любові. Няхай Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай.
З дарам малітвы члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Міхалішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Уладзіміру Гуляю з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, душэўнага супакою, цярплівасці і стойкасці ў святарскай паслузе. Няхай Бог умацоўвае Вас сваімі ласкамі, а Марыя падтрымлівае сваёй любоўю і апекай.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ліды
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вінцэнту Лісоўскаму з нагоды Імянін жадаем мноства радасці, моцнага здароўя, добразычлівых людзей побач, усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Марыі Панны. Няхай св. Заступнік будзе Вам падтрымкай і прыкладам у веры.
З дарам малітвы члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ліды
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет сардэчных пажаданняў: здароўя, шчасця, поспехаў і радасці. Няхай добры Бог абсыпае Вас сваімі ласкамі, Святы Дух адорвае дарамі, а Найсвяцейшая Маці будзе падтрымкай на святарскім шляху.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Адэльска
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Імянін жадаем усіх Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай Хрыстос заўсёды будзе для Вас прыкладам на такім нялёгкім шляху паклікання, а Марыя падтрымлівае сваёй любоўю і набліжае да святасці.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Імянін жадаем сіл, цярплівасці і стойкасці ў святарскай паслузе. Будзьце сапраўднай зброяй у руках Хрыста, навяртайце людзей да Бога, а таксама сваім жыццём і прыкладам давайце сведчанне аб Яго любові і штодзённай прысутнасці. Няхай Бог дапамагае Вам у гэтым сваімі ласкамі і дарамі Святога Духа, а Найсвяцейшая Маці няхай клапоціцца пра Вас, каб Вы не сышлі з дарогі свайго паклікання.
З дарам малітвы члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Мастоў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: здароўя, сілы, надзеі, жыццёвай мудрасці, душэўнага супакою, Божага блаславення, апекі Маці Божай і дароў Святога Духа. Няхай кожны перажыты дзень прыносіць сілу і радасць для выканання душпастарскай працы. Дзякуем за навуку, якую Вы так шчыра абвяшчаеце пры святым алтары. Шчасці Божа!
З павагай і ўдзячнасцю вернікі з касц. св. Роха ў Грандзічах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Велівісу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, радасці, аптымізму, надзеі і апекі св. Заступніка. Няхай Вас заўсёды ахінаюць промні Божай міласэрнасці, Святы Дух адорвае сваімі ласкамі, а Маці Божая няспынна апекуецца. У гэты асаблівы дзень мы дзякуем Богу за Вашае жыццё, за адданую службу людзям, добрае сэрца і любоў да нас. Шчасці Божа!
З павагай і ўдзячнасцю вернікі з касц. св. Роха ў Грандзічах
◊◊◊
Дарагой Сястры Ганне з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя віншаванні. Няхай усемагутны Бог ахіне Вас сваёй міласэрнасцю і дабрынёй, адорыць супакоем і моцным здароўем. Маці Божая і св. Заступніца няхай абараняюць ад усялякіх нягод і нястомна трымаюць у сваёй апецы. Жадаем таксама здзяйснення мар і добразычлівых людзей побач. Шчасці Божа!
Удзячныя парафіяне з касц. Нараджэння НПМ у Трабах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды абрання дзеканам Іўеўскага дэканата, а таксама дня Імянін перасылаем букет шчырых пажаданняў. Ад усяго сэрца жадаем, каб цяжкасць змагання са штодзённасцю акрыляла Вас і дапамагала разгле-дзець прыгажосць і глыбіню сённяшняга складанага жыцця. Няхай Маці Божая ахінае Вас няспыннай апекай і супакоем у сэрцы, а міласэрны Бог узнагародзіць любоўю і святлом, каб Ваш жыццёвы святарскі шлях быў шчаслівым і бласлаўлёным, а кожны дзень – ясным, цёплым і радасным. Жадаем моцнага здароўя, цярплівасці, стойкасці, сіл і поспехаў у паслузе на карысць Богу і людзям. Няхай Святы Дух умацуе душу і цела, а праца прыносіць шчодры плён. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за шчырую малітву і адданую працу на карысць нашай парафіі і дэканата. Удзячныя парафіяне з касц.
Нараджэння НПМ у Трабах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, сілы і цярплівасці на гэтай нялёгкай дарозе, на якую паклікаў Вас Пан Бог. Крочце па ёй мужна і верна, поўныя Божай мудрасці і святога запалу. Вы аддаеце нам усё: свае маладыя гады, здароўе, здольнасці, сэрца, каб паяднаць і наблізіць нас да Бога. Шчыра дзякуем Вам за гэта. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя прытуліць Вас да свайго мацярынскага сэрца, Езус спашле сваё блаславенне, а наша малітва дадасць патрэбныя сілы.
Са шчырай малітвай парафіяне з Раготна
◊◊◊
Паважанаму Айцу Эдуарду Пяцельчыцу з нагоды 30-годдзя ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў шчырай паслузе Богу і людзям, а таксама апекі Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Няхай усмешка заўсёды госціць на Тваім твары, а побач будуць добразычлівыя людзі.
Мама і блізкія родныя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў добрага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, а таксама зычлівых людзей побач. Мы ўдзячны Вам за чулае сэрца, клопат пра парафіян і святыню. Шчасці Божа!
Удзячныя парафіяне з в. Шэмбелеўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, мноства Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай кожны дзень прыносіць Вам шчасце, у кожнай хвіліне штодзённасці заключаецца дабро і радасць, а ў сэрцы заўсёды жывуць вера і любоў.
З дарам малітвы Парафіяльная рада

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  166

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.