|
ГРОДНА
Пятніца,
13 сакавіка 2026 года |
Яі шлюб сапраўдны?
Калі католік заключае шлюб у ЗАГСе, ці можа ён потым развесціся і браць шлюб у касцёле з другой? Ці не супярэчыць гэта сцвярджэнню, што любы шлюб, нават грамадзянскі, з’яўляецца сапраўдным?Грамадзянскі шлюб, заключаны ў ЗАГСе або ў іншай публічнай форме паміж двума няхрышчанымі, з’яўляецца сапраўдным і дзейсным шлюбам, таму што шлюб – гэта натуральны інстытут чалавечага жыцця. Але калі ахрышчаны чалавек уступае ў шлюб толькі ў ЗАГСе, не здзяйсняючы касцёльнага сакраманту сужэнства, то яго шлюб несапраўдны. Такім чынам, ён мае права разарваць гэты саюз і стварыць новы шлюб “у Госпадзе”, які з’яўляецца сакрамантам. Але і ў гэтым выпадку існуе абавязак справядлівасці ў адносінах да папярэдняй грамадзянскай жонкі і агульных дзяцей.
| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 294 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.




