ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Пілігрымка ў Вільню

Актуальная інфармацыя

XXIII Экуменічная пілігрымка ў санктуарый Маці Міласэрнасці ў Вільне пройдзе па маршруце Беласток – Гродна – Вільня.
Праграма:
    15 жніўня – выхад з Беластока;
    18 жніўня – прыход у Гродна. Сустрэча пілігрымаў адбудзецца ў пабернардынскім касцёле а 19-й гадзіне;
    19 жніўня – а 7-й гадзіне раніцы для пілігрымаў будзе цэлебравацца св. Імша перад выхадам у далейшую дарогу. У гэты час будзе магчымасць далучыцца да пілігрымкі вернікам з Беларусі;
    25 жніўня – заканчэнне пілігрымкі св. Імшой у Вострай Браме ў Вільні.
   
    У Беларусь паломнікі вяртаюцца самастойна.
    У сувязі з тым, што пілігрымка будзе перасякаць мяжу і праходзіць па тэрыторыі Літвы (22–25 жніўня), паломнікам неабходна мець візу. Каб атрымаць аднаразовыя візы трэба сабраць неабходныя дакументы, зрабіць патрэбныя аплаты і да 29 ліпеня аднесці іх у дыяцэзіяльную курыю.
    Дакументы можна пакінуць ў сакратарыяце дыяцэзіяльнай курыі.
Пытанні, звязаныя з удзелам у пілігрымцы і атрыманнем неабходнай інфармацыі, просім кіраваць да кс. Паўла Безляповіча, адказнага за пілігрымаў з Гродзенскай дыяцэзіі падчас паломніцтва ў Вільню. Тэлефон: (8029) 266-77-03 (МТС).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.