ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

XIV пілігрымка ў Рось

Актуальная інфармацыя

Запрашаем у пілігрымку!
У Гродзенскай дыяцэзіі ў горадзе Рось, размешчаным прыкладна ў 75 км ад Гродна, знаходзіцца гістарычная святыня – санктуарый Езуса Журботнага. У яе галоўным алтары размешчана цудатворная 400-гадовая фігура Езуса Журботнага, якая прыцягвае да сябе шматлікіх пілігрымаў.
XIV пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі па традыцыі выйдзе з гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы, вул. Цэнтральная 26).
    Маршрут пілігрымкі: Гродна – Квасоўка – Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось.
    Святая Імша на распачацце адбудзецца 7 жніўня ў 7.00.
   
    Заяўкі прымаюцца ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі або па тэлефонах:
    (8029) 78-40-572, (8044) 46-06-140 (кс. Юрый Марціновіч);
    (8033) 68-62-116, (8033) 68-62-116, (8029) 13-72-754 (Iaланта).
    Арганізацыйная сустрэча для пілігрымаў адбудзецца 5 жніўня ў 20.00 у касцёле Гродна-Паўднёвы.

   
Праграма XIV пешай пілігрымкі Гродна – Рось:
   
    7 жніўня, пятніца: Гродна-Паўднёвы – Вялікія Эйсманты
    07.00 – святая Імша на распачацце пілігрымкі ў касцёле Гродна-Паўднёвы;
    08.05 – Паўднёвы – 09.35 – Горніца (7 км);
    10.00 – Горніца – 10.50 – Каўпакі (4 км);
    11.15 – Каўпакі – 12.30 – Квасоўка (6,2 км);
    12.55 – Квасоўка – 14.10 – Свіслач (5,5 км);
    14.10 – 15.10 – абед;
    15.10 – Свіслач – 16.20 – капліца ў Заневічах (5 км);
    16.45 – капліца ў Заневічах – 17.40 – Станевічы (4,5 км);
    18.10 – Станевічы – 19.00 – “пасаг” (4 км);
    19.20 – “пасаг” – 20.10 – Вялікія Эйсманты (5 км). Начлег.
   
    8 жніўня, субота: Вялікія Эйсманты – Рось
    07.40 – ранішнія малітвы ў парафіяльным касцёле
ў Вялікіх Эйсмантах (адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту);
    08.10 – Вялікія Эйсманты – 09.00 – лес (5 км);
    09.25 – лес – 09.55 – сад (2 км);
    10.20 – сад – 11.40 – Рэпля (5 км);
    11.40 – 12.40 – абед;
    12.40 – Рэпля – 13.45 – Дулеўцы (5 км);
    14.10 – Дулеўцы – 15.25 – Роскае лясніцтва (5 км);
    15.50 – Роскае лясніцтва – 17.15 – Рось (5 км);
    17.15 – уваход у санктуарый, адкрыццё фігуры Езуса Журботнага;
    17.50 – падрыхтоўка да святой Імшы;
    18.00 – святая Імша;
    21.00 – распачацце чування. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту. Адарацыя. Працэсія са знічамі каля санктуарыя. Акт аддання ля фігуры Маці Божай Каралевы Супакою. Заканчэнне дня і начлег.
   
    9 жніўня, нядзеля: Рось
    10.00 – урачыстая святая Імша на заканчэнне пілігрымкі.
   
    10 жніўня, панядзелак: Гродна-Паўднёвы
    19.00 – святая Імша падзякі за ХIV Пешую пілігрымку ў касцёле Гродна-Паўднёвы;
    20.00 – супольная вячэра, падзяка ўсім пілігрымам і службам пілігрымкi.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.