ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (95)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    “Пан сам спашле дождж, і наша зямля прынясе плён”, – так сцвярджае псалом (85 [84], 13). Мы запрошаны на святкаванне гэтай таямнічай камуніі паміж Богам і Яго Людам, паміж Богам і намі. Дождж з’яўляецца знакам Яго прысутнасці на зямлі, якую мы апрацоўваем сваімі рукамі. Гэта камунія, якая заўсёды прыносіць плён, якая заўсёды дае жыццё. Такі давер вынікае з веры, з ведаў, якія разлічаны на Яго ласку, якія заўсёды пераменяць і напояць нашу зямлю.
    Гэта давер, якому мы вучымся, для якога выхоўваемся. Давер, які пачынаецца ва ўлонні супольнасці, у жыцці сям’і. Давер, які становіцца сведчаннем на тварах мноства лю-дзей, што пабуджаюць нас пайсці за Езусам, стаць вучнямі Таго, хто не расчароўвае.
        
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы ў парку Ну Ігуасу   
 


Кс. абп Клаўдыа ГуджэроціКс. абп Клаўдыа Гуджэроці

   Маці Божая, якая трымае ў руках маленькага Збаўцу, трымае таксама кожнага са сваіх дзяцей, бо і мы маем удзел у Целе і Крыві Яе Сына. Паспрабуйце адчуць, што кожнага з вас нясе на руках Маці Божая і паслухайце, што Яна кажа вам. Яна кажа: “Беларускі народ, ты супольнасць вернікаў. Будзь адважным і май веру ў будучыню. Было шмат цяжкасцей у тваёй гісторыі, але працуй дзеля будучыні, намагайся, каб будучыня была лепшай”. Кожнаму з нас Яна кажа: “Паспрабуй выйсці з абшару твайго страху, паспрабуй нарадзіцца, каб жыць без яго”.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас урачыстасцей у Будславе

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.