ГРОДНА
Субота,
13 красавіка
2024 года
 

12 ліпеня 2015 года

Ад шчырага сэрца

 chszciciel

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Яшэўскаму з нагоды атрымання біскупскай сакры складаем самыя шчырыя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою на кожны дзень, радасці і аптымізму, нястомнасці ў пастарскай працы, а таксама добрых людзей навокал. Няхай міласэрны Бог Вас бласлаўляе!
Парафіяне і салезіянская супольнасць са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пятру Вішнеўскаму з нагоды Імянін жадаем здароўя, радасці, поспехаў у нялёгкай святарскай паслузе, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай. Няхай Ваш шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а побач няхай будуць зычлівыя людзі.
Вернікі з пар. у Шылавічах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вітольду Чургану з нагоды 40-годдзя перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень. Маці Божая няхай ахінае Вас сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна спаўняць святарскую паслугу і нястомна адорвае сваімі дарамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Раманоўскаму, Паўлу Раманоўскаму і Паўлу Беланосу з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя і стойкасці на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай Божая міласэрнасць і апека Найсвяцейшай Маці дададуць Вам сіл і цярплівасці, а Дух Святы няхай суправаджае Вас па Божых сцежках. Няхай усмешка заўсёды госціць на Вашых тварах, а побач будуць добразычлівыя людзі.
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і вернікі радунскай парафіі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды Імянін ад усяго сэрца складаем букет найлепшых пажаданняў: усіх Божых ласкаў, здароўя, радасці, разважлівасці і моцы ў выкананні святарскай паслугі. Няхай св. Заступнік нястомна чувае над Вамі, а побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі.
З малітвай парафіяне з в. Дубаўцы і Плябанаўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў шчырай і адданай паслузе Богу і людзям, мноства радасных хвілін у гэты цудоўны дзень і на працягу ўсяго жыцця, апекі Маці Божай і св. Заступніка, а таксама ўсіх дароў Святога Духа.
Заўсёды ўдзячныя парафіянкі з гродзенскай катэдры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Кучынскаму з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, радасці, аптымізму, шчодрых дароў Святога Духа і ўсіх Божых ласкаў. Няхай заступніца нашай святыні – Маці Божая Кангрэгацкая – апекуецца Вамі, а св. Ян дапамагае пераадольваць кожную цяжкасць і вядзе да святасці. Дзякуем Вам за вялікае любячае сэрца!
“Маргарытка” і малітоўная група Маці Божай Кангрэгацкай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Раманоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ян Хрысціцель адорвае Вас моцным здароўем, агонь Святога Духа, які гарыць у Вашым сэрцы, ніколі не гасне, а радасць нясення Хрыста людзям напаўняе Вашае сэрца.
Са шчырай малітвай Віталій і Аліцыя Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанай Сястры Марыі Стасевіч з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя на доўгія гады, цярплівасці і радасці. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе Вас у складанай і адказнай паслузе, а Маці Божая няхай нястомна Вамі апекуецца.
Са шчырай малітвай Віталій і Аліцыя Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, моцнага здароўя, душэўнага супакою, рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху і поспехаў у душпастарскай працы. Няхай Цела і Кроў Збаўцы так моцна з’яднаюць Вас з Богам, каб Вы ніколі ад Яго не аддаліліся, а нашая гарачая і сардэчная малітва няхай будзе для Вас падтрымкай. Складаем словы ўдзячнасці таксама за рамонт і кветкі каля касцёла, за адданую працу, душпастарскі візіт у нашыя дамы, а таксама за супольную малітву.
Парафіяне з Жалудка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Ніколі ў жыцці не спазнайце смутку, жывіце ў радасці, шчасці і здароўі. Няхай Бог дазволіць Вам 100 гадоў крочыць па святарскім шляху.
Былыя парафіяне з Навіянкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а побач будуць добразычлівыя людзі. Няхай добры Бог адорвае Вас сваімі ласкамі на кожны дзень, а Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік нястомна Вамі апекуюцца.
Парафіяне з касц. у Жукойнях Жалядскіх
◊◊◊
Шаноўнаму Ксяндзу Пробашчу Уладзіміру Гуляю з нагоды юбілею жадаем моцнага здароўя, супакою ў душы, шмат сіл і энергіі, радасных і спакойных дзён у Божай ласцы. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе Вас, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, а Дух Святы асвятляе кожны дзень святарскай паслугі. Мы дзякуем Вам за ахвярную працу, шчырыя словы, мудрыя казанні і добрыя справы.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Казлоўскаму з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаю ўсіх Божых ласкаў, моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, поспехаў у душпастарскай працы, сіл і стойкасці на кожны дзень. Няхай св. Заступнік заўсёды Вамі апекуецца, а Дух Святы адорвае сваімі шчодрымі дарамі.
Здзіслаў са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін. Няхай Дух Святы апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус няхай заўсёды будзе Вашым сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца.
З малітвай вернікі з в. Малінавая
◊◊◊
Выказваем сардэчную падзяку старшыні СВК “Кракоўка” Генадзію Феліксавічу Дэнюшу, праўленню і працоўнаму калектыву гэтай гаспадаркі за тое, што ахвяравалі для нашай парафіі памяшканне на станцыі Ашмяны. Мы вельмі ўдзячны таксама былому старшыні гэтай гаспадаркі Эдуарду Баляслававічу Люткоўскаму, дзякуючы якому мы маглі бясплатна арандаваць гэтае памяшканне для малітвы. Складаем нізкі паклон і сардэчную падзяку ўсім службам і добрым людзям, вядомым Пану Богу, якія дапамагаюць нам у справе пераафармлення гэтага памяшкання ў капліцу, каб мы мелі магчымасць праводзіць там усе набажэнствы. У нашых малітвах просім Найсвяцейшую Панну Марыю і ўсіх святых аб заступніцтве, трывалым здароўі, патрэбных Божых ласках і Божым блаславенні для ўсіх Вас і Вашых сем’яў.
З малітвай і ўдзячнасцю вернікі з касц. Апекі НПМ
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Юрый Барташэвіч! Шчыра віншуем Вас з Днём нараджэння! Жадаем Вам усяго самага лепшага. Няхай Пан Бог заўсёды адорвае Вас сваімі ласкамі, Маці Божая ахінае сваёй мацярынскай апекай і любоўю, Дух Святы спасылае свае шчодрыя дары, а Ваш св. Заступнік напаўняе супакоем і радасцю. Жадаем таксама моцнага здароўя, непахіснай надзеі, нязгаснай веры і нястомнасці ў душпастарскай працы. Няхай Вашае жыццё будзе напоўнена толькі прыемнымі момантамі, а побач будуць добрыя і шчырыя людзі. Дзякуем за працу ў нашай парафіі, за абвяшчэнне Божага слова, за добрае сэрца і прыемную ўсмешку.
Парафіяне з касц. Адшукання Святога Крыжа ў аг. Жырмуны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай, заступніцтва св. апостала Паўла, стойкасці на святарскім шляху, які вызначыў Вам усемагутны Бог, і людской дабрыні. Мы шчаслівыя, што Вы з намі, і ўдзячныя Вам за працу ў нашай парафіі, цярплівасць да нас, за прыгожыя, мудрыя і павучальныя казанні, дабрыню і сціпласць, клопат пра людзей і добрае чулае сэрца, а Вашай маме – за сына святара.
З малітвай і павагай вернікі з пар. св. Юрыя ў Варнянах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх ласкаў ад усемагутнага Бога, нястомнай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай здароўе заўсёды спрыяе, радасць і моц ніколі не пакідаюць, а побач будуць добразычлівыя людзі. Няхай Езус Хрыстус падтрымлівае ў кожнай справе, а св. Заступнік заўсёды чувае над Вамі.
Сям’я Кагарка і іх дзеці, в. Навасёлкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Лазоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, стойкасці ў святарскай паслузе і толькі добразычлівых людзей побач. Няхай добры Бог Вас бласлаўляе, а Маці Божая апекуецца і дадае запалу да працы.
Сям’я Бурневіч, Шыдлоўскіх і Аскерка з Невяровічаў
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Пробашч Вiтольд Чурган! Сардэчна вiншуем Вас с Днём нараджэння! Жадаем моцнага здароўя, поспехаў у цяжкай, нястомнай працы і штодзённай апекi Мацi Божай. Няхай на Вашым шляху заўсёды сустракаюцца добрыя i сумленныя людзi.
З найлепшымi пажаданнямi ўдзячныя парафiяне са ст. Юрацiшкi
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Пузыну, Яну Кузюку і Паўлу Барысевічу з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усяго найлепшага: моцнага здароўя, добрых людзей на душпастарскім шляху, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступнікаў. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш святарскі шлях.
Са шчырай малітвай Ядзвіга і Зыгмунт Кетрыс з Ашмянаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Людвiку Станiшэўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданнi. Няхай Бог бласлаўляе Ваш святарскi шлях, Мацi Божая штодзённа апекуецца, а Святы Дух нястомна адорвае сваімі дарамі. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, поспехаў у нястомнай працы, а таксама цярплівасці і моцы, каб весці людзей да Бога.
Вернікі з касц. св. Мiхала Арханёла ў Гнезне
◊◊◊
Ад усяго сэрца прагнем падзякаваць за малітву і дапамогу ў арганізацыі пахавання дарагога нашым сэрцам кс. Яна Занеўскага. Дзякуем ксяндзам біскупам, святарам, манаскім сёстрам, клерыкам, парафіянам, а таксама кожнаму, хто ўдзельнічаў у пахаванні. Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем старшыні калгасаў “Квасоўка” і “Свіслач” за дапамогу ў арганізацыі пахавання. Няхай добры Бог аддзячыць кожнаму з Вас.
Блізкія і родныя с.п. кс. Яна Занеўскага
◊◊◊
Паважаны Айцец Юрый Саковіч! Парафіяне з Карэліч і Варончы падтрымліваюць Вас малітвай у хвіліну смутку і болю, а таксама просяць Бога прыняць у сваё Валадарства Вашу любімую маму Уладзіславу

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  263

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.