ГРОДНА
Чацвер,
05 снежня 2024 года |
З каталіцкага друку (95)
Новая энцыкліка
папы Францішка
Зямля, нашая сястра, “пратэстуе супраць зла, якое мы ёй прычыняем праз неадпаведнае выкарыстанне і марнатраўную эксплуатацыю даброт”, – напісаў папа Францішак у энцыкліцы “Laudato si” (Будзь пахвалёны), прысвечанай, як растлумачыў, “клопату пра супольны дом”.
У дакуменце, які складаецца з 190 старонак, Папа заклікаў да “экалагічнага навяртання”. Тытул энцыклікі – гэта словы з песнапенняў св. Францішка з Асізі. Папа сказаў, што згодна з яго прыкладам абавязковым з’яўляецца спалучэнне клопату пра асяроддзе са шчырай любоўю да чалавека і з пастаяннай зацікаўленасцю праблемамі грамадства. †

18 кастрычніка кананізацыя
бацькоў св. Тэрэзы
ад Дзіцятка Езус
Упершыню ў гісторыі падчас адной урачыс-тасці будуць кананізаваны сужэнцы.
Падставай для іх кананізацыі стаў цуд малой Кармэн Пэрэз Понс, народжанай 15 кастрычніка 2008 г. у Валенсіі ў Іспаніі ва ўспамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус і за чатыры дні да кананізацыі Людвіка і Зэліі Марцін (бацькоў св. Тэрэзы). Яна нарадзілася заўчасна і таму мела шмат праблем са здароўем, у тым ліку кровазліццё ў мозг. Яе бацькі маліліся аб цудзе праз заступніцтва бацькоў св. Тэрэзы.
30 тысяч славакаў
у манастырах
У межах Года кансэкраванага жыцця манахі і манахіні ў Славакіі арганізавалі дзень адчыненых дзвярэй.
Больш за 30 тысяч чалавек наведалі ў мінулую суботу славацкія манастыры. Кансэкраваныя асобы падрыхтавалі для гасцей насычаную праграму. Але аказалася, што славакі не шукалі ў манастырах нейкіх цікавінак. Найбольшай “папулярнасцю” ў гасцей карысталася малітва і магчымасць даручыць манахам і манахіням асабістыя малітоўныя інтэнцыі.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 27 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.