ГРОДНА
Чацвер,
03 кастрычніка 2024 года |
Парафія ў Адэльску адзначыла 525-гадовы юбілей
Урачыстая святая Імша з нагоды юбілею парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася 13 чэрвеня. Сваю родную парафію наведаў у гэты дзень Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
У гаміліі падчас Імшы Мітрапаліт параўнаў Касцёл з лодкай, якой кіруе Хрыстос праз свайго намесніка на зямлі – Папу. “І калі мы давяраем сябе Хрысту, то можам быць упэўненымі, што Ён суцішыць буры і абароніць нас ад кожнай небяспекі”, – сказаў іерарх. Арцыбіскуп дадаў, што так было і з адэльскай парафіяй, асабліва ў часы праследаванняў у ХХ ст., калі там доўгія гады не было святара, атэістычная ўлада забараняла дзецям наведваць касцёл.
“Сёння мы дзякуем нашым продкам за запрашэнне і прыняцце Хрыста ў гэтай адэльскай зямлі 525 гадоў таму. Дзякуем мінулым пакаленням за трыванне ў веры, абарону яе падчас праследаванняў і перадачу маладым пакаленням адэльчан”, – сказаў арцыбіскуп. †

Іерарх нагадаў, што з адэльскай зямлі выйшлі многія святары, чатыры біскупы. Мітрапаліт пажадаў, каб адэльская парафія і далей заставалася “вернай Богу і традыцыям нашых продкаў, месцам пасвячэння Богу чалавечых сэрцаў”. Пасля Імшы зноў адбылася працэсія вуліцамі мясцовасці, падчас якой у цэнтры Адэльска быў асвечаны васьмітонны камень, які быў адмыслова ўсталяваны да 525-годдзя парафіі. Гэты камень упрыгожаны выявай герба Адэльска, на якім з аднаго боку змешчана выява св. Антонія, а з другога – выява касцёла.
Таксама з нагоды ўрачыстасці быў падрыхтаваны медаль ганаровага грамадзяніна Адэльска, якім быў узнагароджаны арцыбіскуп Кандрусевіч.
Таксама з нагоды ўрачыстасці быў падрыхтаваны медаль ганаровага грамадзяніна Адэльска, якім быў узнагароджаны арцыбіскуп Кандрусевіч.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 90 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.