ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Тры новыя святары

З жыцця Касцёла

Новапрэзбітары разам з кс. біскупам Аляксандрам і выхавацелямі ВДС27 чэрвеня ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскае пасвячэннe тром навучэнцам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
    Новымі святарамі Гродзенскай дыяцэзіі сталі: кс. Дзмітрый Папянюк з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне, кс. Юрый Садоўскі з парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы і кс. Віталій Пяткевіч з парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах.
Святасць – крыніца радасці Ва ўрачыстай святой Імшы ўдзельнічалі святары, выкладчыкі і выхавацелі Гродзенскай ВДС, родныя новапрэзбітэраў і шматлiкiя вернiкi. Кандыдатаў прадставіў біскупу Аляксандру Кашкевічу рэктар семiнарыi кс. Раман Рачко.
    У гаміліі ксёндз біскуп нагадаў вернікам і кандыдатам да святарства сутнасць прэзбітэрскага служэння. Як адзначыў іерарх, святары з’яўляюцца супрацоўнікамі біскупаў, яны злучаны з біскупамі ў святарскім служэнні і пакліканы служыць народу Божаму.
    “Ад моманту прыняцця прэзбітэрскага пасвячэння ў імя Хрыста Настаўніка вы будзеце спаўняць служэнне навучання сярод давераных вам, – сказаў біскуп, звяртаючыся да кандыдатаў. – Няхай ваша навука будзе пасілкам для народу Божага, няхай святасць вашага жыцця стане крыніцай радасці для вызнаўцаў Хрыста. Такім чынам вы словам і прыкладам будзеце будаваць дом Божы, гэта значыць Касцёл”.
    “З нястомнай радасцю і сапраўднай любоўю спаўняйце служэнне Хрыста Святара, не шукаючы ўласнай карысці, але Яго хвалы”, – дадаў іерарх.

    Вернасць Хрысту Пасля гаміліі біскупа кандыдаты склалі абяцанні, праз якія ўзялі абавязак вернага выканання святарскага служэння, пільнага і мудрага служэння Слова, цэлебрацыі святых сакрамантаў для асвячэння народу, малітвы і цеснага яднання з Хрыстом, Найвышэйшым Святаром. На заканчэнне Імшы ад імя новапасвечаных святароў да прысутных звярнуўся кс. Юрый Садоўскі, які падзякаваў Богу за дар паклікання да службы ў Хрыстовым Касцёле, выказаў удзячнасць усім, хто паспрыяў таму, што зерне паклікання саспела і прынесла плён у сэрцах новапрэзбітэраў.
    Біскуп Аляксандр Кашкевіч пажадаў сваім новым супрацоўнікам прыгожага святарства, якое будзе асвячаць іх саміх і набліжаць людзям вобраз Бога.
    Іерарх падзякаваў таксама бацькам новапрэзбітэраў, a ўсіх прысутных заахвоціў да малітвы, цярпення, посту ў інтэнцыі святароў, “каб былі моцнымі і без сумненняў неслі ўсім Езуса Хрыста”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.