ГРОДНА
Нядзеля,
16 лютага 2025 года |
Бацькі сем’яў запрашаюцца ў пілігрымку з Гродна ў санктуарый у Капцёўцы

Адна з форм выражэння малітоўнай памяці пра бацькаў – пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Маці Божай Яснагорскай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы, якая ў гэтым годзе адбудзецца 7 чэрвеня. Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца асабліва бацькі сем’яў, іх жонкі і дзеці. †
Праграма Дыяцэзіяльнага дня бацькі:
07.00 – святая Імша на распачацце пілігрымкі ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі);
08.00 – выхад пілігрымаў;
12.00 – вітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя на Узгорку надзеі ў Капцёўцы;
12.00–13.00 – адпачынак і гарбата;
13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці;
13.15 – канферэнцыя;
14.00 – Крыжовы шлях;
15.00 – святая Імша;
16.30 – ад’езд аўтобусамі ў Гродна.
У пілігрымку і на ўрачыстасці ўсіх сардэчна запрашае кусташ санктуарыя ў Капцёўцы кс. Міхал Ластоўскі.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 319 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.