ГРОДНА
Нядзеля,
09 лютага 2025 года |
Шлях да добрага жыцця

У чэрвені ўвесь Касцёл звяртаецца ў малітоўным павеве да Сэрца Езуса. У чэрвеньскіх малітвах мы, хіба, не адзін раз будзем прасіць аб тым, каб і нашае сэрца было падобным на Яго Сэрца. Менавіта гэты, найлепшы прыклад Сэрца, становіцца для нас падказкай, як можна добра і мудра жыць тут, на зямлі. †
У Старым Запавеце тэрмін “сэрца” часцей за ўсё ўжываецца ў пераносным значэнні і мае тэалагічны сэнс. Яно выражае цэнтр духоўнага жыцця і найбольшую глыбіню чалавека. Гэта тое месца, дзе Бог сустракаецца з чалавекам, і ад гэтай сустрэчы залежыць вельмі многае. Сэрца можа стаць рассаднікам добрага жыцця, рассаднікам пачуццяў, думак і волі. Сэрца Езуса становіцца людскім скарбам на зямлі. Давайце прыгадаем адно з абяцанняў Хрыста, дадзенае св. Маргарыце: у Сэрцы Езуса “знойдуць яны ўсякую дапамогу, патрэбную ў іх стане...”. Пан Езус пабуджае кожнага з нас шанаваць і любіць Яго Божае Сэрца. Сучаснасць прыносіць нам мноства “сардэчных” хвароб. Самая небяспечная з іх – тая, што не дазваляе нам сустрэцца з Богам. Грэх і ўздзеянне д’ябла пагражаюць сэрцу кожнага з нас. Таму варта адкрыцца на Бога, каб ужо тут, на зямлі, нашае жыццё было мудрым і добрым, каб яно было бласлаўлёна Богам.
На надыходзячы перыяд канікул для дзяцей і моладзі, а таксама водпускаў для дарослых хацелася б пажадаць Вам, дарагія Чытачы, не забывацца пра тое, што ў сэрцы чалавека Бог можа прысутнічаць заўсёды. А чалавек з такім сэрцам заўсёды будзе мець добрае і мудрае жыццё.
На надыходзячы перыяд канікул для дзяцей і моладзі, а таксама водпускаў для дарослых хацелася б пажадаць Вам, дарагія Чытачы, не забывацца пра тое, што ў сэрцы чалавека Бог можа прысутнічаць заўсёды. А чалавек з такім сэрцам заўсёды будзе мець добрае і мудрае жыццё.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 326 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.