ГРОДНА
Аўторак,
27 лютага
2024 года
 

17 мая 2015 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды чарговай гадавіны біскупскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем поспехаў у пастарскай паслузе, нястомных ласкаў ад усемагутнага Бога, святасці ў жыцці і добрых людзей побач. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а Маці Божая нястомна спадарожнічае Вам на жыццёвым шляху.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца перасылаем пажаданні. Няхай у здароўі і радасці праходзяць гады жыцця, Святы Дух няхай дапамагае выконваць душпастарскую паслугу і адорвае Вас сваімі дарамі, Найсвяцейшая Маці няхай апекуецца кожны дзень, а добры Бог няспынна бласлаўляе.
Вернікі з в. Вінцукі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе Вас у складанай і адказнай святарскай паслузе, а Марыя – Маці святароў – ахінае Вас мацярынскім плашчом і дапамагае заўсёды і ўсюды.
З малітвай і пашанай III Ордэн св. Францішка з Вялікіх Эйсмантаў і Кола жывога Ружанца з Вялікіх Ядкевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Стволу з нагоды 10-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, Божага блаславення і добразычлівых людзей побач. Няхай Святы Дух асвятляе Твой шлях на працягу ўсіх гадоў святарскай паслугі, а Маці Божая дадае сіл, цярплівасці і стойкасці на выбраным шляху. Няхай кожны дзень паслугі Богу і людзям прыносіць Табе радасць і задавальненне.
З вялікай павагай родныя
◊◊◊
Дарагому Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды 2-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, сіл, радасці, добразычлівых людзей побач, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Твой св. Заступнік абараняе Цябе ў розных жыццёвых сітуацыях і дапамагае ў душпастарскай працы. Няхай Маці Божая нястомна Табой апекуецца, а Божы Провід чувае над Табой.
Бацькі і брат з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Васількевічу з нагоды надыходзячага Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя на доўгія гады, нястомнай радасці, поспехаў у душпастарскай паслузе, сіл для змагання з выклікамі штодзённасці, зычлівых і добрых людзей побач, а таксама ўсяго, што Вам неабходна для шчасця. Ад усяго сэрца дзякуем за дабрыню, адкрытасць на людзей, мудрыя парады і клопат пра нас і касцёл.
Парафіяне з касц. св. Альжбеты Венгерскай і Божай Міласэрнасці ў Падароску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Імянін мноства пажаданняў радасці, здароўя, аптымізму, Божага блаславення на доўгія гады
складаюць “Маргарытка” і парафіяне з Беняконяў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Лабану з нагоды Імянін выпрошваем праз заступніцтва св. Станіслава багатага плёну ў працы, здароўя на доўгія гады, пагодных, ясных дзён, Божага блаславення і апекі Маці Божай.
"Маргарытка", Колы жывога Ружанца і парафіяне з Беняконяў
◊◊◊
Дарагому Ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай здароўе не слабее, радасць і супакой заўсёды госцяць у сэрцы, з твару не сыходзіць усмешка, а душа будзе адкрыта на Божую ласку і ўсе Яго дары. Нахай святарская праца прыносіць шчодры плён, а навокал будуць добразычлівыя людзі.
Мама, сястра і брат разам з дзецьмі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Стволу з нагоды 10-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Маці Божая ахінае нястомнай апекай, а міласэрны Бог узнагароджвае любоўю і святлом, каб Твой шлях быў шчаслівым і бласлаўлёным, а кожны дзень – ясным, цёплым і радасным. Моцнага здароўя, цярплівасці і мудрасці ў паслузе на карысць Богу.
Хросная і сям’я Кімсо
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавецкаму з нагоды 25-годдзя святарскіх пасвячэнняў жадаем сапраўды духоўнага перажывання Юбілею. Няхай добры Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, моцным здароўем і радасцю. Няхай разам з моцай пераўтварэння хлеба і віна Ён дае Вам моц перамянення людскіх сэрцаў і застаецца ў Вашых святарскіх далонях. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды Вамі апекуецца, а Ваша шляхетнае пакліканне прынясе радасць і задавальненне ад выбару такой складанай і адказнай жыццёвай дарогі.
Хор “Cantate Domino”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Стволу з нагоды 10-годдзя душпастарскай паслугі ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці, нязгаснага запалу ў шчырай і адданай паслузе Богу і людзям, мноства радасных хвілін у гэты цудоўны дзень і на працягу ўсяго жыцця.
Сем’і Шмыга, Мрочка і Месячык са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Стволу з нагоды 10-годдзя святарскай паслугі перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, радасці і цярплівасці ў нялёгкай святарскай паслузе, Божай ласкі і няспыннай апекі Панны Марыі на пачэсным шляху служэння Богу і людзям. Жадаем такой моцнай веры як самы вялікі алмаз, такой нязгаснай надзеі, як гарачае летняе сонца, такой вялікай Божай любові, як увесь Сусвет.
З малітвай бацькі і брат з сям’ёй
◊◊◊
Паважанай Сястры Зоф’і Смятанцы з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, шчаслівай і плённай працы, апекі святой Заступніцы. Няхай Езус і Марыя бласлаўляюць Вас і напаўняюць Ваша жыццё радасцю і святлом. Шчыра дзякуем за Ваш цудоўны спеў, малітву і працу ў нашай парафіі.
Вернікі з в. Жамыслаўль
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня нараджэння жадаю ўсіх Божых ласкаў на кожны дзень. Няхай той агеньчык дабрыні, які ззяе ў Вашым сэрцы, не згасае ніколі. Няхай міласэрны Бог сваёй рукой вядзе Вас вышэй па службовай лесвіцы, а радасць, супакой і шчасце заўсёды будуць у сэрцы.
З павагай і любоўю першая настаўніца Більмон Алена Рыгораўна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні ўсіх Божых ласкаў, радасці, моцнай веры, сіл і стойкасці ў любові да Бога і людзей, да якіх Вы пасланыя. Дзякуем Вам за святарскую паслугу і адкрытае сэрца, поўнае дабрыні і зычлівасці. Няхай Маці Божая Вастрабрамская атуляе Вас сваім мацярынскім плашчом і вядзе па дарозе святасці да свайго Сына.
З павагай і малітвай верныя парафіяне з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем здароўя і шчасця на кожны дзень жыцця. Няхай Найсвяцейшая Маці разам са сваім Сынам заўсёды Вамі апекуюцца і спадарожнічаюць на працягу ўсяго жыцця, каб Вы заўсёды з вялікай радасцю служылі Богу і людзям. Не знай ніколі смутнай долі, Цяжкіх жыцця дарог. Няхай 100 год пражыць дазволіць У шчасці і здароўі Бог. Мы ўдзячны Вам за ўсё, наш дарагі Пробашч!
З павагай і ўдзячнасцю парафіяне і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Урбановічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў: моцнага здароўя, аптымізму, радасці, душэўнага супакою, цярплівасці і стойкасці на святарскім шляху. Няхай Маці Божая няспынна Вамі апекуецца, а Святы Дух адорвае сваімі шчодрымі дарамі. Шчасці Божа! Касцёльны камітэт
з пар. св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай усемагутны Бог адорвае Вас сваім блаславеннем і шчодрымі ласкамі, Святы Дух спасылае свае дары, Маці Божая нястомна апекуецца, Анёл-ахоўнік чувае над Вамі, а побач будуць добрыя і зычлівыя людзі. Жадаем таксама моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою і радасці на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі. Касцёльны камітэт
з пар. Вялікія Эйсманты

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  309

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.