ГРОДНА
Нядзеля,
21 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (93)

Прэса

Працягваецца духоўнае
ўсынаўленне выпускнікоў

   Ужо чацвёрты раз кракаўскія айцы, браты і клерыкі з ордэна піяраў праводзяць акцыю духоўнага ўсынаўлення выпускнікоў. У мінулым годзе духоўную апеку атрымалі амаль 6 тысяч чалавек.
   
   “У час выпускных экзаменаў, ад першага дня экзаменаў да апошняга, мы штодзённа сустракаемся ў капліцы а 15-й гадзіне, адгаворваем Вяночак да Божай міласэрнасці, молімся аб добрым выбары, поспеху, святле Святога Духа, а таксама запрашаем усіх выпускнікоў, якія хацелі б быць усыноўлены”, – сказаў а. Тамаш Абрамовіч SchP.


Гадавіна кананізацыі
Яна Паўла II і Яна XXIII

   Эўхарыстыя падзякі за дар кананізацыі вялікіх Папаў была цэлебравана ў базіліцы св. Пятра ў Ватыкане.
   Ян Павел II быў абвешчаны святым праз 9 гадоў пасля смерці. Кананізацыю ў Нядзелю Божай Міласэрнасці 27 красавіка 2014 г. здзейсніў Святы Айцец Францішак. “Гэтая падзея, што адбылася год таму, вельмі важная для ўсяго Касцёла і ўсё яшчэ прыносіць свой плён”, – кажа кс. праф. Ян Махняк, кіраўнік кафедры духоўнасці Універсітэта Яна Паўла II у Кракаве.
    “Папа Ян Павел II быў Папам сямей. Менавіта гэта надзвычай важна – звярнуць увагу на сям’ю, якая з’яўляецца месцам прыходу ў свет чалавека, якая ў супрацоўніцтве з Богам перадае жыццё. Дзякуючы Пану за Святога Айца Яна Паўла II, мы павінны таксама маліцца за нашыя сем’і”, – адзначыў кс. праф. Махняк.
    Варта таксама адзначыць, што Сейм Польшчы ўстанавіў 2015 год Годам св. Яна Паўла II.
   

У Ізраілі паказалі старажытную
копію Дзесяці Запаведзяў

   Скрутак узростам 2000 гадоў з калекцыі самых старажытных у свеце біблейскіх рукапісаў быў знойдзены ў гэтак званай Кумранскай бібліятэцы, таксама вядомай як Скруткі Мёртвага мора.
   Гэты дакумент ніколі раней не паказваўся шырокай грамадскасці, за выключэннем вузкаспецыялізаваных выстаў за мяжой.
    Рукапіс настолькі далікатны, што будзе прадстаўлены на выставе ў Музеі Ізраіля ў Іерусаліме толькі на працягу двух тыдняў, перш чым будзе перанесены ў бяспечнае сховішча, абсталяванае сістэмай клімат-кантролю.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.