ГРОДНА
Нядзеля,
21 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (49)

Варта ведаць

•  У 2015 г. у Злучаных Штатах святарскія пасвячэнні прымуць 595 новых святароў, што больш чым на сто чалавек перавышае леташнюю колькасць. Гэта важная навіна для краіны, у якой кожная пятая парафія не мае сталага душпастара. Сярэдні ўзрост новых святароў складае 31 год – яны трохі маладзейшыя за пасвечаных у апошнія гады. Каля 70% будучых святароў паходзяць з сем’яў, што маюць свае карані ў Еўропе, галоўным чынам у Італіі і Ірландыі, 14% – выхадцы з Лацінскай Амерыкі, а 10% – з Азіі і ціхаакіянскіх астравоў.
   
    У Швейцарыі з рэзультатаў апытання, змешчанага ў падрыхтоўчым дакуменце („Lineamenta”) XIV звычайнага пасяджэння Агульнага сінода біскупаў, вынікае, што для большасці вернікаў, якія прынялі ўдзел у апытанні, Святая Сям’я з’яўляецца прыкладам занадта далёкім ад іх асабістага жыццёвага вопыту. Швейцарскія католікі пераконваюць, што рэчаіснасць сям’і значна шырэйшая, чым яе прыклад, грунтуемы на сакраментальным сужэнстве. Пры гэтым яны сцвярджаюць, што сакраментальнае сужэнства з’яўляецца сёння мадэллю меншасці. Таму, паводле анкетаваных, Касцёл павінен узмацніць свой удзел у падрыхтоўцы да сужэнства, спадарожнічаць кананічным сужэнствам, а таксама прымаць дзеянні на карысць сям’і.

    Пілігрымы і турысты, якія наведаюць Рым у Год міласэрнасці, змогуць пакаштаваць “юбілейнае” марожанае. Дэсерт будзе бела-жоўты, што прыгадвае колеры ватыканскага сцяга. Уласнік крамы, дзе можна будзе пакаштаваць марожанае, кажа, што для яго гэта не толькі бізнэс, паколькі на стварэнне такога дэсерту яго натхніў сам юбілейны год.
   
    Паводле апошніх статыстык, пададзеных у Кітаі, за 35 гадоў правядзення г.зв. палітыкі аднаго дзіцяці ў гэтай краіне забіта 360-400 мільёнаў ненароджаных дзяцей. Гэтыя лічбы падаў падчас слуханняў у Кангрэсе ЗША сляпы кітайскі дысідэнт, юрыст Чэнь Гуанчэн, які раней знаходзіўся пад арыштам у сваёй краіне за абнародаванне свайго рапарта на тэму масавых абортаў і стэрылізацый у вёсках на ўсходзе Кітая.
   
    У штогадовай справаздачы Амерыканскай федэральнай камісіі па справах рэлігійнай вольнасці ў свеце (USCIRF) пададзена 17 краін, дзе рэлігійная вольнасць знаходзіцца пад найбольшай пагрозай. Да іх належаць: Бірма, Кітай, Эрытрэя, Іран, Саудаўская Аравія, Судан, Туркменістан, Узбекістан, Цэнтральная Афрыканская Рэспубліка, Егіпет, Ірак, Нігерыя, Пакістан, Сірыя, Паўночная Карэя, Таджыкістан і В’етнам. Арганізацыя падае, што ёсць таксама краіны, дзе можна заўважыць небяспеку для рэлігійнай вольнасці, але яна не знаходзіцца на крытычным узроўні. Сярод такіх краін аказалася таксама Расія.

Katolik.ru; Gosc.pl; credo-ua.org; Niedziela.pl; sedmitza.ru

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.