ГРОДНА
Серада,
21 лютага
2024 года
 

Слова для Жыцця (92)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Езус – вінаградная лаза, а праз Яго, так, як сокі з дрэва пранікаюць у галінкі, пранікае Божая любоў, Святы Дух. Мы ж – галінкі, што не могуць быць самадастатковымі, а поўнасцю залежаць ад вінаграднай лазы, крыніцы іх жыцця. Так і з намі, хрысціянамі. Прышчэпленыя праз хрост да Езуса, мы бясплатна атрымалі ад Яго дар жыцця; а дзякуючы Касцёлу мы можам заставацца ў жыватворнай еднасці з Хрыстом. Таму неабходна, каб мы былі верныя святому хросту і ўзрасталі ў цеснай сувязі з Богам праз малітву, слуханне Божага слова і паслушэнства яму, а таксама праз удзел у сакрамантах, асабліва ў Эўхарыстыі і сакраманце паяднання.
        
“Regina Coeli” са Святым Айцом, 03.05.2015  
 

kondrusКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Верталёт трымаецца ў паветры і можа ляцець дзякуючы таму, што яго вінт злучаны спецыяльнай гайкай з корпусам. Гэтую гайку называюць “гайкай жыцця” ці “Езусавай гайкай”. Такі слэнг з’явіўся ад таго, што калі гэтая гайка адкруціцца, то верталёт не зможа ўтрымацца ў паветры і каменем упадзе на зямлю. Таму не дзіўна, што пілоты праяўляюць да яе такую павагу і называюць іменем Збаўцы.
    Мараль гэтага параўнання ў тым, што калі мы не злучаны з Езусам, то не будзем тымі, кім павінны быць, будзем падаць і не прынясём таго плёну, які павінны прынесці. Нам патрэбны Хрыстос, каб мы не рухнулі каменем уніз. Нам патрэбны Хрыстос, і мы павінны быць злучаны з Ім, каб быць сапраўднымі, а не штучнымі хрысціянамі і прыносіць плён свайго жыцця.

Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены, 03.05.2015

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  315

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.