ГРОДНА
Пятніца,
31 сакавіка 2023 года |
Не ты выбіраеш Бога – Ён выбірае цябе

Быў уважлівы на малітве
Ксёндз Пётр паходзіць з сям’і католікаў. Нарадзіўся ў польскім горадзе Брадніца – краіне ста азёр. Бацькі выхоўвалі чацвёра дзяцей: акрамя Пятра, яшчэ двух хлопчыкаў і дзяўчынку.
Дзеці раслі ў набожнай сям’і. Кожнае свята наведвалі разам з бацькамі касцёл.
“Памятаю такі цікавы момант, – успамінае ксёндз Пётр. – Мама маленькім брала мяне ў касцёл. Перад св. Імшой я таксама пайшоў на Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі. Я яшчэ тады нічога не разумеў і пытаўся ў мамы, калі ўжо будуць гадзінкі. Мне здавалася, што мы будзем маліцца цытуючы гэтую малітву (смяецца – заўв. аўт.). А Гадзінкі – гэта спяваная малітва”. †

Замест семінарыі – на повара
Паступова ў хлопца паспявала жаданне служыць Богу. Але калі сын сказаў маці, што хоча стаць святаром, тая запярэчыла. Запэўніла, што ён сустрэне добрую дзяўчыну і ажэніцца з ёй.
Пасля 8 класа школы замест семінарыі хлопец пайшоў вучыцца на повара ў Гастранамічнае вучылішча ў Торуні. “Там шмат дзяўчат было: у нашай групе 29, а хлопцаў усяго 3. Гэта быў важкі аргумент”.
Хутка малады чалавек скончыў вучылішча. Жаданне быць святаром не знікла. Але маці сказала, што сын павінен уладкавацца на працу, папрацаваць па прафесіі і толькі пасля можа ісці ў семінарыю.
“Я атрымаў працу ў дзіцячым садку, але ўжо не ўладкоўваўся туды”.
Ва ўзросце 18 гадоў малады чалавек паступіў у Ніжэйшую духоўную семінарыю ў Пяставе.
“Мама пакінула на акне ключык, калі я раптам захачу вярнуцца...”
У чаканні Божага блаславення

“Сустрэў там некалькіх прафесараў, якія вучылі Яна Паўла ІІ”.
Пасля семінарыі непрацяглы час працаваў у Польшчы. Але хутка выказаў жаданне паехаць у Беларусь.
“Напісаў заяву з просьбай. Разам са мной было яшчэ 5 ксяндзоў і 4 сястры. Але здарылася так, што мясцовыя ўлады зацвердзілі толькі маю заяву, а іншыя адхілілі”.
У Беларусь ксёндз Пётр прыехаў як дыякан.
“Яшчэ 10 гадоў я чакаў святарскіх пасвячэнняў”.
Манах і святар
У 2005 годзе адбылася гэтая доўгачаканая падзея. 11 чэрвеня – ва ўспамін святога Барнабы – ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах удзяліў ксяндзу Пятру святарскія пасвячэнні.
“Я ўсё жыццё хацеў стаць святаром. Манахам і святаром. Гэтага не выбіраеш – адчуваеш сэрцам. Такія рэчы цяжка растлумачыць, можна толькі параўнаць з чымсьці. Святарскае пакліканне нечым падобна на заручыны, пазней – на шлюб. У Святым Пісанні сустракаем наступныя радкі: «Умілаваным заўсёды з’яўляецца Езус, умілаванай – чалавечая асоба»”.
Шчаслівы, ксёндз Пётр хутка адзначыць 10-годдзе свайго святарскага служэння.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 275 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.