ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

3 мая 2015 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень, нястомнай апекі св. Заступніка і ўсяго самага лепшага. Няхай Вашы планы і намеры рэалізуюцца, а Маці Божая нястомна падтрымлівае на шляху да Пана.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Казіміру Велікасельцу з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою на кожны дзень, радасці і аптымізму, нястомнасці ў пастарскай працы, а таксама добрых людзей навокал. Няхай міласэрны Бог нястомна Вас бласлаўляе!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя на доўгія гады, неабходных сіл для рэалізацыі намераў, аптымізму і як мага больш адкрытых і шчырых сэрцаў на жыццёвым шляху. Няхай Езус Хрыстус напаўняе Вас сваёй моцай і радасцю кожны дзень.
Са шчырай малітвай Віталій і Аліцыя Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Велікодных свят ад шчырага сэрца жадаем усіх ласкаў ад уваскрослага Хрыста. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены Божым бласлаўленнем, святлом Святога Духа і апекай Найсвяцейшай Маці. Няхай няшчасці абыходзяць Вас стараной, а радасць, шчасце і супакой заўсёды госцяць у Вашым сэрцы. Шчасці Божа!
Парафіяне з Каробчыцаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: Божага бласлаўлення на кожны дзень душпастарскай паслугі, моцнага здароўя на доўгія гады, сіл і цярплівасці. Няхай з дапамогай Бога і добрых людзей здзяйсняюцца Вашы планы і надзеі, Ваш святарскі шлях будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці, а ўсмешка дабрыні ніколі не гасне на Вашым твары. Шчыра дзякуем бацькам за сына святара. Мы памятаем пра Вас у сваіх малітвах да Маці Божай.
З павагай Ружанцовыя колы з пар. св. Уладзіслава ў в. Суботнікі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці, нязгаснага запалу ў шчырай і адданай паслузе Богу і людзям, мноства радасных хвілін у гэты цудоўны дзень і на працягу ўсяго жыцця.
ІІІ Ордэн св. Францішка з пар. Суботнікі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай усё задуманае здзяйсняецца, супакой жыве ў Вашым сэрцы, з твару ніколі не сыходзіць усмешка, а кожная хвіліна жыцця будзе напоўнена Божым святлом, любоўю і міласэрнасцю. Шчасці Божа!
Сем’і Семярнік Яніны, Мікулка Людмілы і Семярнік Зоф’і
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Імянін жадаем: няхай Бог адорвае Вас моцным здароўем, Найсвяцейшая Панна Марыя мае ў сваёй апецы, а св. Заступнік нястомна выпрошвае для Вас у Пана патрэбныя дары і дапамагае ў кожнай патрэбе. Плённай працы і здзяйснення мар!
Вернікі з в. Вінцукі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валянціну Хведуку з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у нялёгкай душпастарскай працы і апекі Маці Божай Чанстахоўскай на доўгія гады жыцця. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Вашых бацькоў – здароўем у падзяку за сына святара.
З малітвай вернікі з Мацевічаў
◊◊◊
Дарагому Ксяндзу Юрыю Беганьскаму з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, шчасця і радасці, поспехаў у душпастарскай працы, а таксама апекі Маці Божай Нястомнай Дапамогі на кожны дзень.
Родныя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Жэгарыну з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, побач будуць добразычлівыя людзі, а ў сэрцы пануе супакой. Няхай добры Бог адорвае Вас сваімі шчодрымі ласкамі на кожны дзень, а Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік нястомна Вамі апекуюцца.
Парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Аляксандру Баклажцу і Аляксандру Сасноўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, поспехаў у святарскай працы, штодзённай радасці, шчодрых дароў Святога Духа і Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця. Шчасці Божа!
Вернікі з Навагрудка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Канапельку з нагоды 10-годдзя душпастарскай паслугі ў нашай парафіі, а таксама Імянін з павагай і ўдзячнасцю перасылаем сардэчныя пажаданні доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, аптымізму, сіл і стойкасці ў дарозе Хрыстовага святарства, нязгаснага запалу ў служэнні Богу і людзям, Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і цудоўнага плёну на ніве Пана. Дзякуем за разуменне і цярплівасць, чулае і добрае сэрца, мудрасць і зычлівасць, за апеку і клопат пра нас і нашу святыню, а таксама за ўмацаванне нас у веры і любові да Бога. Няхай усемагутны Бог асвячае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай працы. Шчасці Божа!
Удзячныя вернікі з пар. Мсцібава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Раманоўскаму складваем сардэчныя пажаданні з нагоды Імянін. Няхай жыццё з верай, надзеяй і любоўю прынясе Божае бласлаўленне. Няхай у жыцці спрыяюць здароўе і радасць, а Найсвяцейшая Маці, заступніца нашай парафіі, мае Вас у сваёй штодзённай апецы.
Парафіяльная рада і вернікі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў: моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, поспехаў у душпастарскай працы, сіл і стойкасці на кожны дзень, а таксама нястомнай радасці. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца, а Дух Святы адорвае сваімі шчодрымі дарамі.
Вернікі з пар. Раготна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчасця, радасці на кожны дзень жыцця, стойкасці ў святарскай паслузе, моцнага здароўя і толькі добразычлівых людзей побач. Няхай св. Заступнік заўсёды апекуецца і ўзносіць свае малітвы за Вас да Божага трона.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Паўднёвага
◊◊◊
Паважанаму Айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды Імянін, Дня нараджэння і чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Маці Божая ахінае Вас нястомнай апекай, а міласэрны Бог узнагароджвае любоўю і святлом, каб Ваш шлях быў шчаслівым і бласлаўлёным, а кожны дзень – ясным, цёплым і радасным. Моцнага здароўя, цярплівасці, сіл і стойкасці ў паслузе на карысць Богу і людзям. Ад усяго сэрца дзякуем за шчырую малітву і адданую працу ў нашай парафіі.
Удзячныя парафіяне з Поразава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі, а св. Заступнік моліцца за Вас перад Божым тронам. Няхай мары здзяйсняюцца, усмешка заўсёды ўпрыгожвае твар, а побач будуць добрыя людзі. Няхай праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён, Анёл-ахоўнік дапамагае ў нялёгкай паслузе, а Бог шчыра аддзячыць бацькам за сына святара.
Былыя парафіяне з в. Мацевічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Пытэлю з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: добрага здароўя, аптымізму, поспехаў у душпастарскай працы і толькі добразычлівых людзей побач. Няхай усе няшчасці Вас абмінаюць, а з твару ніколі не сыходзіць радасная ўсмешка. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Васілішкаў
◊◊◊
Шаноўным Спадарыням: Ядзвізе Альшэўскай, Яніне Малышка, Ядзвізе Матыс і Яніне Галавач з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень: моцнага здароўя, душэўнага супакою, нястомнай радасці, шчасця і добразычлівых людзей побач. Няхай кожны Ваш дзень будзе бласлаўлёны.
III Ордэн св. Францішка і Колы Жывога Ружанца з пар. Тэалін
◊◊◊
Шаноўным Вікторыі, Дзмітрыю і Леаніду Ганчыц з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, штодзённай радасці, непахіснай надзеі, моцнай веры, шчасця і Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця. Шчасці Божа!
Сям’я Крывіцкіх
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Станіславу Краўчанку і Станіславу Лугаўскому з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, радасных дзён у душпастарскай працы, шмат сіл, моцнай веры і Божага бласлаўлення.
З малітвай Віталій і Аліцыя Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанай Сястры Мар’яне Алешчык з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, усмешкі і радасці. Няхай добры Бог Вас бласлаўляе, а Маці Божая і Езус Хрыстус апекуюцца Вамі, вядуць па дарозе веры, дадаюць запалу да працы і шмат шчасця.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Станіслаў Лабан! З нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем, каб Ваша жыццё было бласлаўлёным, святарская паслуга прыносіла шчодры плён, сэрца напаўнялася радасцю і супакоем, а з твару ніколі не сыходзіла ўсмешка. Жадаем штодзённай апекі Маці Божай і св. Заступніка, а таксама ўсіх дароў Святога Духа на кожны дзень.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Беняконяў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.