ГРОДНА
Субота,
23 верасня 2023 года |
Марыйны акцэнт нашага жыцця

У маі мноства дарог вядзе да Марыі. Марыйны культ вельмі жывы на нашых тэрыторыях. Збіраючыся ў сваіх святынях і каля крыжаў, мы праслаўляем Марыю, аддаючы пашану Богу. Айцец Піо пісаў: “Маці Езуса і наша няхай выпрасіць у свайго Сына тую ласку, каб усё тваё жыццё складвалася па-божаму, каб нічога, ніводная рэч гэтага подлага свету не магла адарваць цябе ад Яго. Няхай Яна выпрасіць таксама тое, каб ты жыў у сяброўскай любові з Езусам”. Марыйны акцэнт нашага жыцця прыводзіць нас да блізкіх адносін з Богам. †
Марыя становіцца нашай Пасярэдніцай перад Богам ва ўсіх справах. Маёвыя набажэнствы, прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі, становяцца выключнай нагодай, каб праз малітву, песні, праз асабістую размову даручыць Маці Божай свае справы, паказаць свае праблемы і нават ускласці да Яе ног усё сваё жыццё. Маці Божая ніколі не застаецца глухой да просьбаў сваіх дзяцей. Яна заўсёды выслухоўвае іх, каб праз сваё заступніцтва і апеку вымаліць у Хрыста ласку літасці і прадухілення нядолі. “Шчаслівы той, хто прыйдзе да Маці”, – сцвярджаюць словы цудоўнай марыйнай песні. Каля прыдарожнага крыжа ці капліцы не трэба ўзнёслых прамоў вучоных, каб закрануць Яе сэрца.
Май становіцца месяцам праслаўлення Марыі. На працягу гэтага часу ў нас будзе мноства нагод, каб зрабіць і сваё сэрца такім месцам хвалы для Маці Божай. Дык давайце ж прымаць удзел у цудоўных маёвых набажэнствах.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 100 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.