ГРОДНА
Нядзеля,
23 чэрвеня
2024 года
 

V Велікодная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў сваім вучням: “Я – сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой – вінаградар. Кожную галінку ўва Мне, якая не прыносіць плоду, Ён адразае, і кожную, якая дае плод, ён ачышчае, каб давала яшчэ больш пладоў. Вы ўжо чыстыя дзякуючы слову, якое Я сказаў вам. Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас. Як галінка не можа прынесці плоду сама з сябе, калі не застанецца ў вінаграднай лазе, так і вы, калі не будзеце ўва Мне.
    Я – вінаградная лаза, вы – галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён, бо без Мяне нічога не можаце зрабіць. Хто не застаецца ўва Мне, будзе выкінуты вон, як галіна, і засохне. I збіраюць іх, і кідаюць у агонь, і яна згарае. Калі будзеце ўва Мне і словы Мае ў вас будуць, прасіце, чаго захочаце, і станецца вам. Гэтым уславіцца Айцец Мой, калі вы прынясеце багаты плён і станеце Маімі вучнямі”.

Ян 15, 1–8


Дар плённага жыцця
   Гэта ісціна пра нас саміх і эфектыўнасць нашай дзейнасці: мы злучаны з Хрыстом сувяззю тленнага жыцця і вечнасці. Гэтая сувязь гарантуе поспех у рэалізацыі нашага прызначэння: “Без Мяне нічога не можаце зрабіць” – нічога, што мела б якое-небудзь значэнне, чаму мы маглі б сапраўды радавацца, што б мела знак трывання на вякі.
    Трываць з Езусам – гэта не адзін са шматлікіх варыянтаў для шчаслівага і плённага жыцця. Наша сувязь з Ім – гэта адзіны спосаб надаць нашаму знаходжанню на зямлі належны сэнс. Менавіта ў перажыванні дару бессмяротнасці.
    Сувязь з Хрыстом не заканчваецца на карысці для нас саміх. Трыванне ў еднасці з Ім расцягваецца на пазнанне, адчуванне прысутнасці Бога і пазнанне Яго хвалы. Таму варта рызыкнуць: абдумаць, а можа, і аднавіць гэтую непарыўную сувязь з Езусам...

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  192

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.