ГРОДНА
Пятніца,
23 лютага
2024 года
 

З каталіцкага друку (91)

Прэса


Амаль мільён убачыць
Турынскую плашчаніцу

   Каля 900 тысяч чалавек запісаліся ў інтэрнэце на візіт у катэдру ў сталіцы П’емонта, дзе ад 19 красавіка да 24 чэрвеня будзе выстаўлена Турынская плашчаніца.
   
   Канчатковая колькасць асоб, якія ўвойдуць у Капліцу святой плашчаніцы ў катэдры св. Яна Хрысціцеля, будзе яшчэ большай, бо прыём заявак працягваецца.
    21 і 22 чэрвеня візіт у Турын здзейсніць папа Францішак, які таксама ўбачыць льняное палатно. Згодна з традыцыяй, у яго было загорнута цела Хрыста пасля ўкрыжавання і на ім бачны сляды Яго крыві.


Кенія: супольная
малітва аб супакоі

   У Гарысе, дзе ў Вялікі чацвер ісламскія фундаменталісты жорстка забілі 148 хрысціянскіх студэнтаў, адбыўся марш супрацьстаяння тэрарызму.
   На чале маршу ішло звыш 2500 студэнтаў, якія такім чынам выражалі сваю памяць пра забітых і адначасова патрабавалі ад улад большай аховы і гарантыі бяспекі ва ўніверсітэтах Кеніі. Маніфесту спадарожнічала міжрэлігійная малітва аб супакоі, бяспецы і паяднанні. У гэтай інтэнцыі кенійскія хрысціяне маліліся таксама ў касцёлах усёй краіны падчас велікодных літургій.

Джыхадзісты ўзарвалі
марыйны касцёл

   Джыхадзісты з гэтак званай Ісламскай дзяржавы ўзарвалі касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Тэль- Наср у паўночна-ўсходняй Сірыі.
    Гэта быў элемент абсалютна свядомага пазбаўлення слядоў хрысціянскай прысутнасці ў гэтым рэгіёне. Джыхадзісты прывялі ў дзеянне закладзены ў гэтым касцёле выбуховы зарад.
    У вострых словах велікодны тэрарэстычны акт асудзіла Асірыйская сець праў чалавека. Было ўзгадана, што ў рамках міжнароднага права гэта ваеннае злачынства.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  313

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.