ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка 2024 года |
Даверся!
“Калі Ты хочаш змяніць сваё жыццё, калі хочаш адчуць сапраўдную свабоду, тады нягледзячы на тое, наколькі складанай і незразумелай здаецца сітуацыя, у якой Ты аказаўся, павер, што яна ўпісана ў частку Божага плана для Твайго жыцця”.
Мяне завуць Аня, я звычайная дзяўчына, якая павінна кожны дзень бегаць на працу, вечарам за пакупкамі ці на заняткі па англійскай мове... Адным словам, у мяне такія ж праблемы, як і ва ўсіх людзей на свеце. Але часам мне ўдаецца знайсці хвілінку, каб задумацца над рознымі рэчамі. Я вельмі часта разважаю пра Бога, прыглядаюся да свайго жыцця і раз-пораз прыходжу да высновы, што менавіта Бог больш за ўсё клапоціцца пра мяне. Гэта Ён дапамагае мне пераадольваць цяжкасці і накіроўвае мяне, калі я павінна змагацца з выклікамі штодзённага жыцця.†
Дарагі Чытач, цяпер, напэўна, Ты задаеш пытанне, навошта я ўсё гэта гавару. Дык вось, я хачу падзяліцца з Табой гісторыяй пэўнага чалавека, якая з’яўляецца сведчаннем дзейнасці Божай ласкі. Можа, некаторым гэтае сведчанне дапаможа з іншага боку паглядзець на праблемы або падштурхне да таго, каб лепш выкарыстаць дадзены час і навучыцца цешыцца з малых жыццёвых перамог.
“Аднойчы я вярнуўся ў пусты дом пасля цэлага дня, псіхічна прыгнечаны лёг на ложак і ляжаў на працягу некалькіх гадзін, перад вачамі пачарнела, я не ведаў, што адбываецца, адчуваў адну вялікую абыякавасць і адну неадчэпную думку, якая дазволіла б скончыць гэтыя мукі, што цягнуліся ўжо некалькі гадоў і канец якіх нішто не прадвяшчала. Я думаў аб тым, каб скончыць сваё жыццё. Але я быў настолькі слабы, што ў мяне не хапала сіл, каб устаць з ложка, таму я праляжаў так некалькі гадзін... Урэшце я прымусіў сваё абяссіленае цела ўстаць, дацягнуўся да кухні і зірнуў на абраз Езуса, што вісеў там. У мяне сагнуліся калені.
Я шматразова сварыўся з Богам, калі не мог справіцца са сваёй сітуацыяй. Але тады я нічога не чуў, быў абсалютна абыякавы. А гэтым разам здарылася штосьці дзіўнае: я пачуў голас нібы ўнутры сябе: «Не бойся, Я ёсць». Я тады адчуў такі вялікі наплыў любові, што мне здавалася, што я зараз памру, здавалася, што не змагу вытрываць такую веліч любові. Я скурчыўся, як кавалак фальгі, прыкладзены да агня, і плакаў, лежачы на плітцы падлогі ў кухні.
Калі ж я ўстаў, нічога ўжо не было па-ранейшаму, я ўжо не быў тым самым чалавекам. Праз некаторы час я ўсвядоміў, што меў дэпрэсію, што зламіўся эмацыянальна і ў тую хвіліну атрымаў нічым не заслужаную ласку, дзякуючы якой я змог устаць і супрацьстаяць нягодам.
Тады Езус паказаў мне, наколькі Ён блізка ва ўсёй гэтай сітуацыі. Раптам я паглядзеў на ўсё з абсалютна іншай перспектывы. Я ўбачыў, наколькі малыя мае праблемы ў параўнанні з гэтай крыніцай незразумелай любові. Тое, што яшчэ хвіліну таму здавалася мне невырашальнай сітуацыяй, раптам стала дробяззю. Я адчуў, што Бог сапраўды існуе і хоча дзейнічаць у нашым жыцці. І калі Ён так блізка, то ўсё тое, што мяне напаткала, мае сэнс, а калі яно мае сэнс, то варта жыць.
Калі Ты хочаш змяніць сваё жыццё, калі хочаш адчуць сапраўдную свабоду, тады нягледзячы на тое, наколькі складанай і незразумелай здаецца сітуацыя, у якой Ты аказаўся, павер, што яна ўпісана ў частку Божага плана для Твайго жыцця. Жаданне зразумець і разабрацца ў складаных сітуацыях павінна саступіць месца веры і даверу да Бога. Гэта не азначае, што Ты павінен сесці і нічога не рабіць, гэта не так. Наадварот, Ты павінен дзейнічаць, але ў паўнаце веры і даверу да Бога.
Я ведаю мноства людзей, якія без досведу пакут не адкрылі б Бога ў сваім жыцці. Часта Бог знаходзіцца ў нас на самым апошнім месцы, мы спрабуем усё, але толькі не звяртаемся да Яго і такім чынам па дарозе атрымліваем раны. Але ўрэшце дабіраемся да Яго”.
Я павінна прызнацца, што менавіта гэтая гісторыя дапамагла мне калісьці па-іншаму паглядзець на ўсё, што адбываецца ў маім жыцці, і нават у пэўным сэнсе дадала сіл, каб пераадолець цяжкасці. З таго дня я ўсё больш вучылася пакоры, усё больш адкрывала сваё сэрца на Бога, а Ён вёў мяне кожны дзень. Я даверыла Езусу ўсе свае справы, а Ён дапамог мне. Таму і Ты, дарагі Чытач, даверся!
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 81 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.