ГРОДНА
Субота,
02 снежня 2023 года |
Трэба клапаціцца аб захаванні чыстага сэрца

– Ксёндз Антоній, раскажыце, калі ласка, чаму месцам сустрэчы моладзі дыяцэзіі была выбрана менавіта Смаргонь і чаму такі дэвіз?
– Адказ вельмі просты: у апошні раз Дні моладзі праходзілі ў Смаргоні ў 2003 годзе, і ўвогуле, моладзь з гэтага горада вельмі актыўная і годна прымаць у сябе ДДМ. Дэвіз – “Чыстыя сэрцам бачаць Бога” – з’яўляецца парафразай галоўнага дэвіза, пададзенага папам Францішкам моладзі ўсяго Касцёла на бягучы год: “Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць”. Гэта словы аднаго з бласлаўленняў Пана Езуса.
– Якія існуюць крытэрыі выбару сталіцы Дыяцэзіяльных дзён моладзі?
– Крытэрыі заўсёды нязменныя: добры даезд, гасціннасць ксяндзоў і вернікаў, актыўнасць мясцовай моладзі ў жыцці дыяцэзіі і парафіі.
– Каб прамовіць да сучаснай моладзі ці заахвоціць яе да чагосьці, трэба выкарыстаць усе магчымыя сродкі. Якія сродкі будуць выкарыстаны падчас гэтых дзён, каб маладыя людзі пачулі Хрыста і адзін аднаго?
– Гэтымі сродкамі евангелізацыі будуць спецыяльны цягнік ДДМ – г.зв. цягнік “Чыстага сэрца”, рэлігійныя канцэрты і сустрэчы з людзьмі, якія падзеляцца сведчаннем аб тым, чаму варта клапаціцца пра захаванне “Чыстага сэрца” ў кансэкраваным жыцці, святарстве, сужэнстве, пасля заручын і падчас перажывання перыяду маладосці. †

– Больш моладзі прыязджае з гарадоў, менш – з вёсак. Але за столькі гадоў назіранняў, ці можаце Вы сказаць, з якіх парафій прыбывае больш за ўсё маладых людзей?
– Так і ёсць. Моладзь з гарадскіх парафій – з Гродна альбо з Ліды, са Шчучына і Іўя – ахвотна прымае ўдзел у моладзевых сустрэчах. Колькасць удзельнікаў з гэтых гарадоў заўсёды высокая. Але ў працэнтных суадносінах ёй не саступаюць, а нават і перавышаюць яе некаторыя сельскія парафіі: Суботнікі, Забалаць, Шылавічы, Ліпнішкі.
– Якія новыя пункты прадугледжаны ў плане сёлетніх Дзён моладзі?
– Як і заўсёды, пункты праграмы будуць адпавядаць галоўнай тэме сустрэчы – словам “Чыстыя сэрцам бачаць Бога”. Ім таксама будуць прысвечаны катэхезы і працы ў групах, размовы і магчымасць далучыцца да “Руху чыстых сэрцаў”, гэта значыць да групы людзей, якія ў сферы свайго інтымнага і сексуальнага жыцця стараюцца жыць паводле бласлаўлення і навукі Пана Езуса.
– Ці прыносіць плён феномен моладзевых сустрэч, а гэта каля 1000 маладых людзей у папярэдніх ДДМ?
– Заўсёды падчас Дыяцэзіяльных дзён моладзі адбываецца сталы працэс рэлігійнага выхавання маладых людзей. Сёлетняя сустрэча – не выключэнне. Ад выхавання адбываецца пераход да самавыхавання. Гэта відаць у жыцці моладзі, якая рэгулярна ўдзельнічала ў сустрэчах, а сёння сама вядзе актыўнае жыццё ў розных апостальскіх і парафіяльных групах, ажыўляючы іх сваімі хрысціянскімі ўчынкамі і сведчаннем жыцця.
– Як можна заахвоціць маладых людзей да штодзённай працы ў сваіх парафіях?
– Трэба, перш за ўсё, паверыць у іх, каб яны маглі пераканацца, што змогуць разам зрабіць шмат добрага. Дасягненне гэтай мэты залежыць ад сталай прысутнасці душпастара разам з моладдзю і ад скіравання яе, каб на самой справе магла перажываць сваю веру як сустрэчу з жывым Богам. Тады будзе менш негатыўных выказванняў з боку ксяндзоў і дарослых адносна таго, што наша моладзь дрэнная ці што яна мала ўдзельнічае ў парафіяльным і апостальскім жыцці. На самой справе моладзь добрая, трэба толькі ўмець адкрыць яе патэнцыял дабра.
– Дзякуй за размову.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.