ГРОДНА
Чацвер,
07 лістапада 2024 года |
III Велікодная Нядзеля
З Eвангелля св. Лукі
Вучні Езуса расказалі пра тое, што здарылася ў дарозе, і як яны пазналі Езуса ў ламанні хлеба. Калі яны казалі пра гэта, сам Езус стаў сярод іх і сказаў: “Супакой вам”.
Устрывожаныя і напалоханыя яны думалі, што бачаць духа. Але Ён сказаў ім: “Чаму засмуціліся, і чаму сумненні ўзніклі ў вашых сэрцах? Паглядзіце на Мае рукі і ногі: гэта Я. Дакраніцеся да Мяне і пераканайцеся: бо дух не мае цела і касцей; як бачыце, Я іх маю”. Пасля гэтых слоў Ён паказаў ім рукі і ногі.
А калі яны ад радасці яшчэ не верылі і дзівіліся, Ён сказаў ім: “Ці маеце тут што з’есці?” Яны падалі Яму кавалак печанай рыбы. Ён узяў і еў перад імі.
I сказаў ім: “Гэта словы мае, сказаныя вам, калі Я быў яшчэ з вамі, што павінна збыцца ўсё напісанае пра Мяне ў законе Майсея і ў прарокаў, і ў псальмах”. Тады асвяціў іх розум, каб яны разумелі Пісанне.
I сказаў ім: “Так напісана, што Месія павінен цярпець і ўваскрэснуць на трэці дзень з мёртвых, і ў Ягонае імя павінна абвяшчацца пакаянне дзеля адпушчэння грахоў усім народам, пачынаючы ад Ерузалема. А вы – сведкі гэтага”.†

Лк 24, 35–48
Дар радасці
Св. Лука запісаў, што Апосталы, бачачы ўваскрослага Езуса, “ад радасці не верылі”. Нявер’е звычайна з’яўляецца вынікам чалавечай пыхі, недахопу дастатковых рэлігійных ведаў, часта нейкай трагедыі і прэтэнзій, прад’яўляемых Богу. Але каб радасць?.. Аднак Евангелле яснае: шчасце Апосталаў было настолькі вялікім, што яны не верылі сваім вачам. Езус знаходзіць спосаб, каб “спусціць іх на зямлю”, і просіць даць што-небудзь з’есці. А калі Апосталы трохі супакоіліся, Ён яшчэ раз тлумачыць Божы план збаўлення. І прыгадвае сваім вучням: “Вы з’яўляецеся сведкамі гэтага”. Трэба прасіць Хрыста аб маленькай часцінцы такога нявер’я, прычынай якога было б бязмежнае здзіўленне цуду ўваскрасення. А вынікам – радаснае сведчанне аб ім!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 55 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.